Плошча Цяньаньмэнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Плошча Цяньаньмэнь — цэнтральная й найбуйнейшая плошча Пэкіну. Названая ў гонар брамы Цяньаньмэнь (даслоўна «брама нябеснага спакою»), якая знаходзіцца на поўнач ад плошчы і аддзяляе яе ад Забароненага гораду.

Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Цяньаньмэнь традыцыйна лічыцца сымбалічным сэрцам кітайскай нацыі. За межамі Кітаю плошча набыла сумную вядомасьць у сувязі з расстрэлам студэнтаў у чэрвені 1989 году. Аднак гэта ня першае падобнае здарэньне на плошчы Цяньаньмэнь. Так, стыхійныя выступы 4—5 красавіка 1976 году з нагоды сьмерці аднаго з лідэраў КПК Чжоў Эньлая таксама былі разагнаныя ўладамі.

180°-панарама плошчы Цяньаньмэнь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плошча Цяньаньмэньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў