Плуг
Плуг — сельскагаспадарчая прылада для асноўнай апрацоўкі глебы. Плугамі таксама завуцца прылады для працы пад вадой, для пракладкі кабэляў, а таксама падрыхтоўкі зямной паверхні перад гукавым зандаваньнем і гідралякацыяй бакавога агляду пры пошуку нафты. Першапачаткова плугі цягнулі на сабе людзі, потым валы, а яшчэ пазьней — коні. Пасьля індустрыяльнай рэвалюцыі плугі цягнулі паравыя машыны, а ў цяперашні час — трактары.
Асноўная мэта араньня плугам — вывернуць верхні пласт глебы і насыціць паверхню карыснымі рэчывамі зьнізу, пры гэтым зацягнуўшы ў зямлю пустазельле і ўсё, што засталося ад леташняга ўраджаю. Араньне таксама неабходнае для аэрацыі глебы, як і для дадатковага насычэньня вільгацьцю. Цяпер узаранае поле звычайна пакідаецца, каб прасохнуць, а затым барануецца перад пасадкай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Плуг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў