Плуцінок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Плуцінок — возера ў Браслаўскім р-не. Плошча 0,23 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,58 км. Аб′ём вады 0,45 млн м³. Плошча вадазбору 0,7 км². У басэйне р. Друйка, за 5 км на поўнач ад г. Браслаў, каля в. Міхееўцы, паміж азёрамі Струста, Войса і Балойса. Схілы катлавіны слабавыражаныя, участкамі на поўдні і поўначы вышынёй да 15 м, часткова разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, затарфаваныя, пад хмызьняком, на поўначы і паўночным-усходзе сплавінныя. Дно плоскае, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — Паводле эл.рэсурса poseidon.by
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. −599 с, 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. −135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.