Плюсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плюсы
лац. Plusy
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Плюскі
Насельніцтва: 255 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
СААТА: 2208870361
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°48′46″ пн. ш. 27°2′35″ у. д. / 55.81278° пн. ш. 27.04306° у. д. / 55.81278; 27.04306Каардынаты: 55°48′46″ пн. ш. 27°2′35″ у. д. / 55.81278° пн. ш. 27.04306° у. д. / 55.81278; 27.04306
Плюсы на мапе Беларусі ±
Плюсы
Плюсы
Плюсы
Плюсы
Плюсы
Плюсы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Плю́сы[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возераў Плюсаў. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 255 чалавек. Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава.

Плюсы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню ўпамінаюцца ў XVI ст. пад назвай Перасьвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадзкі дзяяч І. Перасьветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. Паселішча было ўладаньнем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), разьмешчаным на мяжы з Курляндыяй.

Пад 1784 годам Плюсы ўпамінаюцца як мястэчка («слабодка») з разьмешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі маёнтку Сальмановічы збудавалі ў Плюсах касьцёл Сьвятой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касьцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 годзе налічваліся 1544 вернікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Плюсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні, з 1843 году ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 1854 годзе тут утварылася жыдоўская земляробчая калёнія.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў канцы 1915 — лютым 1918 году каля Плюсаў праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастарунак, да 1930 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Плюсы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 27 гаспадарак, касьцёл, сынагога, пошта, крамы.

У 1939 годзе Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Відзаўскага раёну (з 1960 году ў Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 110 двароў, на 2000 год — 109. У 2000-я гады Плюсы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 15 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 135 чал.; 1998 год — 265 чал.[4]; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 266 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 255 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[6].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 271.
  4. ^ Шыдлоўскі К. Плюсы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 515.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 439.
  6. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 45.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]