Плютон (карлікавая плянэта)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плюто́н (134340 Pluto) — карлікавая плянэта. Раней лічыўся дзявятай плянэтай Сонечнай сыстэмы, але быў пазбаўлены гэтага статусу рашэньнем XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ. Плютон упершыню назіраўся 18 лютага 1930 году амэрыканскім астраномам Клайдам Томба.
У Плютона ёсьць два спадарожнікі: Гідра й Нікс. Ёсьць яшчэ другі кампанэнт сыстэмы — Харон. Ён зьяўляецца малым кампанэнтам падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон—Харон.
У 2006 годзе NASA адправіла да Плютона касьмічны апарат «New Horizons», прыбыцьцё якога да Плютона чакаецца ў 2015 годзе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя адкрыцьця
Ідэя аб існаваньні ў Сонечнай сыстэме дзявятай плянэты зьявілася ў выніку выяўленьня адхіленьняў у арбітальным руху Урана і Нэптуна, якія маглі быць растлумачаныя ўзьдзеяньнем больш выдаленай масіўнай плянэты. Пошукам гэтай плянэты актыўна займаўся Пэрсіваль Ловел (па-ангельску: Percival Lowell), заснавальнік Ловелаўскай абсэрваторыі ва Флагстафе (Арызона, ЗША). Пошукі не прыняслі посьпеху, а ў 1916 годзе Ловел памёр. Іронія лёсу складаецца ў тым, што на фотаздымках, зробленых падчас пошуку, павінен быў быць Плютон — але яго выява патрапіла на дэфэкт фотапласьцінкі. Пошук быў адноўлены ў 1929 г. і даручаны маладому астраному-аматару Клайду Томба, якога нанялі адмыслова для гэтага. Менш чым праз год, 18 лютага 1930 г. Томба выявіў новую плянэту, якая выглядала як Зорка 15-й велічыні у сузор'і Двайнят. Плянэта была выяўленая пры параўнаньні фатаграфій, зробленых 23 ды 29 студзеня.
Неўзабаве пасьля адкрыцьця Плютона стала ясна, што яго маса занадта малая, каб аказаць які-небудзь уплыў на рух Нэптуна ці Ўрана. Зьявілася здагадка, што за ўзбурэньні ў іх руху нясе адказнасьць больш масіўная, яшчэ не выяўленая «плянэта Х». Былі прадпрынятыя яе пошукі, якія апынуліся беспасьпяховымі. Пазьней высьветлілася, што хібнасьці зьнікаюць, калі выкарыстаць у разьліках удакладненае значэньне масы Нэптуна.
[рэдагаваць] Назва
Права абраць імя для новай плянэты меў дырэктар Ловелаўскай абсэрваторыі Вэста Мелвін Сліфер (па-ангельску: Vesto Melvin Slipher).
Першапачаткова ўдава П. Ловела прапанавала назваць плянэту Зеўс, потым Ловел, а потым і сваім імем — Констанс. (Як заўважыў з гэтай нагоды К. Томба, магло б здарыцца так, што замест плютонія мы мелі бы «канстанцый».) Ні адна з гэтых прапаноў ня была ўхваленая.
Прапанаваная назва «Плютон», па-першае, працягвае традыцыю найменьня плянэт па імёнах богаў рымскай міталёгіі, а па-другое, увекавечвае памяць П. Ловела, паколькі пачынаецца з яго ініцыялаў.
Было і шмат іншых прапаноў. Напрыклад, газэта «Нью-Ёрк Таймс» прапанавала назваць плянэту Мінэрва (ня ведаючы, што так ужо прапаноўвалі назваць Уран). Прапаноўваліся назвы: Артэміда, Афіна, Атлас, Вулькан, Гера, Геркулес, Зымал, Ідана, Ікар, Космас, Кронас, Одзін, Пакс, Пярсэй, Персэфона, Праметэй, Тантал і шматлікія іншыя. Адна шлюбная пара нават прапанавала назваць плянэту ў гонар іх нованароджанага дзіцяці.
Адна цяжкасьць складалася ў тым, што шматлікія імёны з грэцкай і рымскай міталёгіі былі ўжо выкарыстаныя для астэроідаў.
Назву Плютон прапанавала 11-летняя дзяўчынка Венэцыя Бэрні (па-ангельску: Venetia Burney) з Оксфарда. За сьняданкам яе дзед, які працаваў бібліятэкарам у Оксфардскім унівэрсытэце, прачытаў у газэце «Таймс» аб адкрыцьці новай плянэты й спытаў унучку, як, па яе меркаваньню, лепш назваць плянэту. Дзяўчынка адказала, што раз плянэта такая далёкая і халодная, яе варта назваць у гонар рымскага бога падземнага царства Плютона. Прафэсар Герберт Хол Тэрнер (па-ангельску: Herbert Hall Turner) паслаў па тэлеграфе гэтую прапанову сваім калегам у ЗША, і пасьля кароткага абмеркаваньня яго прынялі практычна аднадушна.
Назва Плютон была афіцыйна зацьверджана 1 траўня 1930 году.
Плютон быў богам падземнага царства ў рымскай міталёгіі, грэкі звалі яго Аід (або Гадэс).
[рэдагаваць] Статут
Плютон быў афіцыйна прызнаны плянэтай Міжнародным астранамічным зьвязам у траўні 1930. У той момант меркавалі, што яго маса параўнальная з масай Зямлі, у рэчаіснасьці жа маса Плютона амаль у 500 раз меншая за масу Зямлі, нават меншая за масу Месяцы.
У апошні час стала відавочным, што Плютон — толькі адзін з самых буйных вядомых сёньня аб'ектаў пояса Койпэра, і прынамсі, адзін з аб'ектаў пояса (Эрыс ці 2003 UB313) большая за Плютон (яна на 27% цяжэйшая). У сувязі з гэтым узьнікла ідэя не разглядаць больш Плютон як плянэту, што выклікала бурныя дэбаты. Шмат хто прапаноўваў зваць аб'екты падобныя да Плютона плянэтоідамі, гэта значыць «плянэтамі-карлікамі». Іншыя лічылі, што званьне плянэты — гэта «феномен культуры» і не падлягае перагляду.
Канчаткова, 24 жніўня 2006 году на XXVI Генэральнай асамблеі Міжнароднага астранамічнага зьвязу было прынятае рашэньне надалей зваць Плютон не «плянэтай», а «карлікавай плянэтай».[1]
На канфэрэнцыі было выпрацавана новае азначэньне плянэты, паводле якога плянэтамі лічацца целы, якія верцяцца вакол зоркі (і самі зоркай не зьяўляюцца), маюць гідрастатычна раўнаважкую форму і «расчысьцілі» вобласьць у раёне сваёй арбіты ад іншых, мяльчэйшых, аб'ектаў. Карлікавымі плянэтамі будуць лічыцца аб'екты, якія верцяцца вакол зоркі, якія маюць гідрастатычна раўнаважкую форму, але не «расчысьцілі» прастору ў раёне сваёй арбіты і не зьяўляюцца спадарожнікамі. Плянэты й карлікавыя плянэты — гэта два розныя клясы аб'ектаў Сонечнай сыстэмы. Усе іншыя аб'екты, якія верцяцца вакол Сонца і не зьяўляюцца спадарожнікамі, будуць звацца малымі целамі Сонечнай сыстэмы.
Амэрыканскае дыялекталагічнае грамадства прызнала дзеяслоў «to pluto» («аплютоніць») «новым словам 2006 года». Новы дзеяслоў азначае «паніжэньне ў званьні або каштоўнасьці кагосьці або чагосьці, як гэта адбылося зараз ужо былой плянэтай Плютон».[1]
[рэдагаваць] Арбіта
Сярэдняя адлегласьць Плютона ад Сонца складае 5,913 млрд. км ці 39,53 а. а., але з-за вялікага эксцэнтрысытэта арбіты (які складае 0,249), гэтая адлегласьць зьмяняецца ад 4,425 да 7,375 млрд. км (адпаведна 29,6 і 49,3 а. а.). Сонечнае сьвятло распаўсюджваецца да Плютона каля пяці гадзін, адпаведна, прыкладна столькі ж патрабуецца і радыёхвалям, каб даляцець ад Зямлі да касьмічнага апарата, які знаходзіцца каля Плютона. Арбіта Плютона характэрная тым, што частка яе знаходзіцца бліжэй да Сонца, чым арбіта Нэптуна. У выніку, зблізку пэрыгелія Плютон набліжаецца да Сонца бліжэй, чым восьмая плянэта (гэта было, напрыклад, ад 7 лютага 1979 да 10 лютага 1999 году). Пры гэтым, арбіты Плютона і Нэптуна не перасякаюцца, паколькі арбіта Плютона складае з плоскасьцю экліптыкі вугал 17,15°. Праходзячы пэрыгелій, Плютон знаходзіцца на 10 а. а. над плоскасьцю экліптыкі. Плютон праходзіць па арбіце за 247,69 гады, і робіць два абарачэньня за той час, пакуль Нэптун робіць тры. У выніку, Плютон і Нэптун ніколі не збліжаюцца больш чым на 17 а. а.
[рэдагаваць] Фізычныя характарыстыкі
Плютон, які мае бачную зорную велічыню усяго 15,3, выглядае як слабая кропка сьвятла нават у самыя вялікія наземныя тэлескопы, і яшчэ ні адзін касьмічны апарат не пабываў у яго навакольлях. У сярэдзіне 1990-х касьмічны тэлескоп імя Хабла атрымаў першыя выявы паверхні Плютона, на якіх бачныя сьветлыя і цёмныя плямы. Вось кручэньня Плютона нахіленая да плоскасьці арбіты на 122,5°; такім чынам, Плютон, як і Уран, круціцца, «лежучы на боку». Дыямэтар Плютона роўны 2274±16 км — прыкладна 2/3 дыяметра Месяцы.
Плянэта мае разрэджаную атмасфэру, шчыльнасьць і таўшчыня якой істотна розныя пры зьмяненьні адлегласьці ад Сонца. Атмасфэра была выяўленая ў 1988 г. пры мінаньні Плютона на фоне зоркі. Хутчэй за ўсё, атмасфэра існуе толькі блізу пэрыгелія; па меры аддаленьня ад Сонца, атмасфэрныя газы вымярзаюць. Нядаўнія назіраньні паказваюць, што нягледзячы на тое, што Плютон мінуў пэрыгелій у 1989 годзе і аддаляецца ад Сонца, ціск атмасфэры працягвае нарастаць. Верагодна, працэс выпарэньня зьмёрзлых газаў мае пэўную інэрцыю. Відавочна, атмасфэру ўтварае азот, з прымешкамі монааксіда вугляроду і мэтана. Ціск атмасфэры ацэньваецца ад некалькіх дзясятых мікрабар да некалькіх мікрабар.
Паверхня Плютона на здымках выглядае зьлёгку чырванаватай, магчыма, у выніку прысутнасьці арганічных злучэньняў, якія ўтварыліся з азоту, мэтану і аксіду вугляроду. Яе адбівальная здольнасьць зьмяняецца ад 0,3 да 0,5. На здымках тэлескопа імя Хабла бачныя палярныя шапкі, якія складаюцца, верагодна, з зьмёрзлага азоту. Больш цёмныя ўчасткі, хутчэй за ўсё, пакрытыя мэтанавай Шацьцю, пацямнелай пад узьдзеяньнем сонечнага выпрамяненьня. На плянэце таксама выяўлены этан. Чаргаваньне сьветлых і цёмных участкаў можа быць сэзонным разьмеркаваньнем шаці на паверхні Плютона, хоць частка зь іх можа быць зьвязаная з тапаграфічнымі рысамі, напрыклад, з басэйнамі й ударнымі кратэрамі. Ядро плянэты, верагодна, складаецца з сылікатаў, можа быць даволі вялікім — з радыюсам да 885 км. Гэта растлумачыла бы даволі высокую шчыльнасьць плянэты — 2,1 г/см³. Маса плянэты прыкладна роўная 1,27×1022 кг (0,002 масы Зямлі). Паскарэньне вольнага падзеньня на Плютоне — 0,66 м/с² (6,7% ад зямнога), другая касьмічная хуткасьць на паверхні плянэты роўная 1100 м/с.
Плютон атрымлівае ў 1600 разоў менш сонечнага сьвятла, чым Зямля. Асьветленасьць паверхні складае каля 60 люкс, што прыкладна адпавядае асветлёнасьці ў пакоі сярэдніх памераў з уключанай 100-ватнай лямпай напальваньня. Тэмпэратура на паверхні Плютона складае ад 37 да 63 К (цяплейшымі зьяўляюцца больш цёмныя вобласьці).
[рэдагаваць] Спадарожнікі
- Асноўны артыкул: Спадарожнікі Плютона
У Плютона ёсьць два спадарожнікі: Гідра й Нікс. Ёсьць яшчэ адзін кампанэнт сыстэмы – Харон.
[рэдагаваць] Харон
- Асноўны артыкул: Харон
Харон быў адкрыты ў 1978 годзе і традыцыйна лічыцца самым буйным і самым блізкім да карлікавай плянэты спадарожнікам. Дыямэтар Харона складае 1205 км — крыху больш за палову дыяметра Плютона, а стасунак мас роўны прыкладна 1:8 (для параўнання: для Месяца й Зямлі гэты стасунак роўны 1:81).
Барыцэнтр сыстэмы Плютон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плютона, таму некаторыя астраномы лічаць Плютон і Харон падвойнай карлікавай плянэтай.
Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Ґенэральнай асамблеі Міжнароднага астранамічнага зьвязу (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб'ектам Эрыс) меркавалася прысвоіць статут плянэты. Паводле праекту рэзалюцыі, у такім разе Плютон—Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай.[2] Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі было іншае рашэньне: было ўведзена паняцце карлікавая плянэта. Да гэтага новага класа аб'ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра ды аб'ект 2003 UB313. Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт.[1]
[рэдагаваць] Гідра й Нікс
Асноўныя артыкулы: Гідра й Нікс.
Два вонкавыя спадарожнікі Плютона, Гідра (былы S/2005 P1) і Нікс (былы S/2005 P2) упершыню назіраліся ў траўні 2005 году касмічным тэлескопам імя Хабла. Яны значна менш Харона па памерах, каля 100—150 км. Маса кожнага з спадарожнікаў прыкладна ў 300 раз меншая за масу Харона. Гідра разьмешчаная на адлегласьці каля 65 000 км ад Плютона, Нікс — прыкладна 50 000 км.
[рэдагаваць] Дасьледаваньні Плютона
Каля Плютона яшчэ ні разу не пралятаў касьмічны апарат. У ноч з 19 на 20 студзеня 2006 году з касмадрома на мысе Канавэрал была запушчаная амэрыканская міжплянэтная станцыя New Horizons. Яна павінная ўпершыню праляцець каля Плютона 14 ліпеня 2015 году. У будучыні плянуецца выкарыстаць New Horizons для дасьледаваньня іншых аб’ектаў пояса Койпэра.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Плютон (карлікавая плянэта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Правадыр халодных міроў //Вокруг Света 1(2784)/2006(рас.)
- Ледзяныя сатэліты Сонцы //Вокруг Света 2(2785)/2006(рас.)
- Плютон апынуўся не самым цяжкім сярод карлікавых плянэт //Полит.ру 18.06.2007(рас.)
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||

