Плюшавы дэсант
«Плюшавы дэсант» — падзея, зьвязаная з групай швэдзкіх лётчыкаў, якія паводле паведамленьняў некаторых інфармацыйных агенцтваў[1][2][3][4][5][6] 4 ліпеня 2012 году выляцелі з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасяклі межы беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцелі на Івянцом[7] і, па некаторых меркаваньнях, ляталі нават над Менскам[8]. Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, яны скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаны цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да выкананьня свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчэры менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць[9].
Прадстаўнікі вайскова-паветраных сілаў Летувы паведамлялі выданьню Lietuvos rytas аб факце парушэньня паветранае прасторы[10].
Паводле словаў пілётаў, што прымалі ўдзел у акцыі[11], яны прабылі на тэрыторыі паветранае прасторы Рэспублікі Беларусь прыкладна 1-1,5 гадзіны і бязь цяжкасьцяў вярнуліся ў Летуву.
Зьмест |
Адзнакі інцыдэнту [рэдагаваць]
На фота[12] і відэа[13][14] ўпэўнена бачныя сьведчаньні палёту неідэнтыфікаванага самалёту над беларускай мясцовасьцю: у відэа бачная частка івянецкага краявіду й панарама аднаго зь мікрараёнаў, які некаторыя чытачы беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў ідэнтыфікуюць як мікрараён Малінаўка альбо Сухарава. Іншыя чытачы лічаць інцыдэнт грубай фальсыфікацыяй зробленай у палітычных мэтах.
Палёт швэдзкага самалёта над Беларусьсю быў не аднаразова параўнаны з пералётам і прызямленьнем на Чырвонай плошчы ў Маскве Матыяса Руста, нямецкага спартсмэна-пілёта, 28 траўня 1987 году[15].
Сьведчаньні [рэдагаваць]
Жыхары Івянца сьведчаць аб тым, што бачылі[16] пралёт самалёта над пасёлкам і скідваньне цацак на зямлю. Таксама некаторыя сьведкі інцыдэнту адзначаюць, што мясцовая міліцыя апэратыўна сабрала скінутыя на Івянец цацкі[17]. Мясцовыя жыхары баяліся таго, што цацкі могуць быць атручанымі і ўвогуле баяліся рэакцыі ўладаў, якія маглі даведацца пра тое, што жыхары зьяўляліся звычайнымі сьведкамі інцыдэнту[18]. Паводле інфармацыі газэты Наша Ніва, знайшоўся жыхар мікрараёну Сухарава, які здолеў атрымаць адну з цацак, што прызямлілася ў мікрараёне[19].
Рэакцыя беларускага Ўраду [рэдагаваць]
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь лічыць сам факт пранікненьня замежнага самалёта ў беларускую паветраную прастору, парушэньне яе цэласнасьці і скіданьне цацак з заклікамі да выкананьня свабоды слова фальсыфікацыяй[20]. У міністэрстве заяўляюць, што «фактаў, якія пацьвярджаюць перасячэньне замежным транспартным сродкам беларускае паветранае прасторы, няма».
Нядаўна КДБ Беларусі, паводле інфармацыі некаторых інфармацыйных агенцтваў і бацькоў, арыштавала Антона Сурапіна — чалавека, які фатаграфаваў плюшавых мядзьведзікаў[21].
26 ліпеня 2012 году Кіраўнік дзяржавы прызнаў факт парушэньня мяжы[22], а 31 ліпеня адправіў у адстаўку старшыню беларускага памежнага камітэту генэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[23]. Да таго ж, Прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[24].
7 жніўня — фігурантам справы, Антону Сурапіну й Сяргею Башарымаву, прад’яўлены афіцыйныя абвінавачваньні[25][26][27].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Пацюнскі аэрадром (аэрадром, зь якога пачаўся палёт).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Швэды сьцьвярджаюць, што бамбардавалі рэзыдэнцыю Лукашэнкі цацкамі з заклікамі да свабоды // Наша Ніва
- ^ Швэды бамбардавалі Беларусь цацкамі з заклікамі да свабоды // SLUCAK. org
- ^ Doubts cast over Belarus teddy bear drop // The local Sweden news in English(анг.)
- ^ Курэйчык аб «швэдзкай бамбардыроўцы»: Добра, што іх ня зьбілі // Беларускі Партызан
- ^ Плюшавых мядзьведзяў над Беларусьсю раскідвалі прадстаўнікі швэдзкай піяр-кампаніі Грамадзтва. БелаПАН (5 ліпеня 2012). Праверана 7 ліпеня 2012 г.
- ^ Новае відэа дэсанту мядзьведзікаў: самалёт над Менскам // Наша Ніва
- ^ Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
- ^ Новае відэа дэсанту мядзьведзікаў: самалёт над Менскам // Наша Ніва(рас.)
- ^ Швэд-«медзьведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Менску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва
- ^ У сераду ў Летуве выяўлена парушэньне паветранай прасторы // Радыё Свабода
- ^ Swedes launch teddy bear 'assault' on Belarus // The local Sweden news in English(анг.)
- ^ Swedish PR firm’s pro-democracy teddy bear drop on Belarus // The local Sweden news in English(анг.)
- ^ Teddybear Air Drop Minsk: Plane over the village Ivianiec
- ^ Teddybear Air Drop Minsk: Plane over Minsk
- ^ Юры Дракахруст Плюшавая бомба
- ^ Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
- ^ Жыхары Івянца: Скінутых з самалёта мядзьведзікаў сабрала міліцыя // Наша Ніва
- ^ Відэа зь Івянца: «Ангельскае ня ведаем. Адно слова зразумелі — мядзьведзь» // Наша Ніва
- ^ Мядзьведзі, якія прызямліліся ў Сухараве — фотафакт // Наша Ніва
- ^ Сообщение пресс-службы // В Министерстве обороны Республики Беларусь проводится проверка информации, размещенной рядом Интернет-источников, о якобы имевшем место несанкционированном полете над территорией Беларуси иностранного авиационного средства.(рас.)
- ^ Антона Сурапіна ня выпусьцяць // Радыё Свабода
- ^ Палітыка Лукашэнка прызнаў факт палёту швэдаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць»
- ^ Рачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант
- ^ Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер
- ^ Башарымаву і Сурапіну афіцыйна прад’яўленыя абвінавачванні // Наша Ніва
- ^ Выстаўленыя абвінавачаньні ў справе «плюшавага» дэсанту. Радыё Свабода.
- ^ Сурапіну і Башарымаву выстаўлены абвінавачанні (дапоўнена). БелаПАН.