Плябанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пратэстанцкая плябанія ў Руці (Цюрых)

Плябанія (польск. plebania) — двор сьвятара каталіцкай, рэфарматарскай або вуніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі ў 16—20 стст.

Звычайна разьмяшчаўся каля храма, уключаў жылы дом і гаспадарчыя пабудовы. Драўляная жылая забудова вырашалася пераважна ў традыцыях народнага дойлідзтва. Пляніроўка дома звычайна 3-камэрная, у 19 — пач. 20 ст. больш складанай структуры.