Плязма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Плязмавая лямпа, якая ілюструе некаторыя з найболей складаных плязмавых зьяваў, уключаючы філямэнтацыю. Сьвячэньне плязмы абумоўлена пераходам электронаў з высокаэнэргітычнага стану ў стан зь нізкай энэргіяй пасьля рэкамбінацыі з іёнамі. Гэты працэс прыводзіць да выпраменьваньня са спэктрам, якое адпавядае ўзбуджальнаму газу.

Пля́зма (ад па-грэцку: πλάσμα «выляпленае», «аформленае») — у фізыцы і хіміі цалкам ці часткова іянізаваны газ, які можа быць як квазінэйтральным, так і неквазінэйтральным. Плязма часам называецца чацьвёртым (пасьля цьвёрдага, вадкага і газападобнага) агрэгатным станам рэчыва.

Слова «іянізаваны» азначае, што ад электронных абалонкаў значнай часьці атамаў ці малекулаў адзелены прынамсі адзін электрон. Слова «квазінэйтральны» азначае, што, нягледзячы на наяўнасьць свабодных зарадаў (электронаў і іёнаў), сумарны электрычны зарад плязмы прыблізна роўны нулю. Прысутнасьць свабодных электрычных зарадаў робіць плязму праводзячым асяродзьдзем, што абумоўлівае яе заўважна большае (у параўнаньні зь іншымі агрэгатнымі станамі рэчыва) узаемадзеяньне з магнітным і электрычным палямі. Чацьвёрты стан рэчыва быў вынайдзены Ўільямам Круксам у 1879 годзе і названае «плязмай» Ірвінгам Ленгмюрам у 1928 годзе, верагодна з-за асацыяцыі з плязмай крыві. Легмюр пісаў:

Выключаючы прастору каля электродаў, дзе выяўляецца невялікая колькасьць электронаў, іянізаваны газ зьмяшчае іёны і электроны практычна ў аднолькавых колькасьцях, у выніку чаго сумарны зарад сыстэмы вельмі малы. Мы выкарыстоўваем тэрмін «плязма», каб апісаць гэтую ў цэлым электрычна нэўтральную вобласьць, якая складаецца з іёнаў і электронаў.

Шматлікія філёзафы антычнасьці сьцьвярджалі, што сьвет складаецца з чатырох стыхіяў: зямлі, вады, паветра і агню. Гэтае палажэньне з улікам некаторых дапушчэньняў укладваецца ў сучаснае навуковае прадстаўленьне аб чатырох агрэгатных станах рэчыва, прычым плязме, відавочна, адпавядае агонь[1]. Уласьцівасьці плязмы вывучае фізыка плязмы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Владимир Жданов Плазма. Кругосвет. (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плязмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў