Плямістая гіена
| Плямістая гіена | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Драпежныя |
| Сямейства | Гіенавыя |
| Род | Плямістыя гіены |
| Від | Плямістая гіена |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Crocuta crocuta | |
| Арэал | |
Плямістая гіена (Crocuta crocuta) — сысун зь сямейства гіенавых.
Зьмест |
Постаць [рэдагаваць]
Дасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсьць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценьнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцыяў, бывае больш сьветлая і больш цёмная.
Арэал [рэдагаваць]
Плямістая гіена жыве ў Паўднёвай і Ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену.
Лад жыцьця [рэдагаваць]
Па ладзе жыцьця яна падобная да іншых гіенаў, але па сваёй велічыні і сіле больш небясьпечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістай гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3—7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае пэрыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі зьмяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат зь іх ўзрастаньнем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсьцю; бяз плямаў.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |