Плян Барбароса
Плян Барбароса — кодавы назоў пляна вайны Нямеччыны супраць СССР, які быў прыняты ў сьнежні 1940 году. Распрацоўка пляна «Барбароса» распачалася 21 ліпеня 1940 года. Плян, канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам генэрала Ф. Паўлюса, быў зацьверджаны 18 сьнежня 1940 дырэктывай Вярхоўнага галоўнакамандуючага вермахта № 21.
Прадугледжваўся вокамгненны разгром асноўных сілаў Чырвонай Арміі на захад ад рэк Дняпро і Заходняя Дзьвіна, ў далейшым вызначалася захапіць Маскву, Ленінград і Данбас з наступным выхадам на лінію Архангельск — Волга — Астрахань.
Меркаваная працягласьць асноўных баявых дзеяньняў — 2-3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу» (ням.: Blitzkrieg). Плян ваенных дзеяньняў прадугледжваў і ажыцьцяўленьне буйных эканамічных мерапрыемстваў (Плян Ольдэнбург) па эксплёатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генэральнага штаба.
Літаратура [рэдагаваць]
- B. H. Liddell Hart. History of the Second World War. — New York: G.P. Putnam's Sons, 1971.
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003.
| Гэта — накід артыкула пра Другую сусьветную вайну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |