Плян Годла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карта цэнтральных раёнаў Мэльбурну. На паўночным беразе Яры добра бачны правільны простакутнік вуліц, якія складаюць Плян Годла

Зьяўляўся першапачатковым плянам, па якім будаваўся горад Мэльбурн, сталіца аўстралійскага штата Вікторыя. Названы ў гонар свайго складальніка, каморніка Робэрта Годла. Першапачатковы плян быў складзены ў 1837 годзе, а затым пашыраны. Плошча, забудаваная ў адпаведнасьці з плянам у наш час ляжыць паміж вуліцай Фліндэрс-Стрыт на поўдні, рынкам каралевы Вікторыі на поўначы, вуліцай Спэнсэр-Стрыт на захадзе і вуліцай Спрынг-Стрыт на ўсходзе.