Пляц (дзялянка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пляц (ст.-бел.: пляцъ) — дзялянка зямлі пад гаспадарчымі будынкамі і агародамі[1] або зямля пад сядзібай, сама сядзіба[2].

Пляц (афіц.: зямельны ўчастак) — частка зямной паверхні, якая мае фіксаваныя межы і характарызуецца пэўным месцам разьмяшчэньня, прыроднымі ўласьцівасьцямі, фізычнымі парамэтрамі, праўным і гаспадарчым станам ды іншымі характарыстыкамі.

Уласьнік пляцу — юрыдычная або фізычная асобы, тэрытарыяльная супольнасьць або дзяржава, якая мае лучнасьць паўнамоцтваў на валоданьне, карыстаньне ды распараджэньне належным паводле права ўласнасьці пляцам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пляц // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 9. С. 258.
  2. ^ Алесь Касцень. Пляц // «Звязда» № 192 (26057), 9 кастрычніка 2007.