Плімут (Мансэрат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плімут
анг. Plymouth
Плімут
Краіна: Вялікабрытанія
Заморская тэрыторыя: Мансэрат
Насельніцтва: 0 чал.
Часавы пас: UTC-4
Геаграфічныя каардынаты: 16°42′23.10″ пн. ш. 62°12′57.02″ з. д. / 16.7064167° пн. ш. 62.2158389° з. д. / 16.7064167; -62.2158389Каардынаты: 16°42′23.10″ пн. ш. 62°12′57.02″ з. д. / 16.7064167° пн. ш. 62.2158389° з. д. / 16.7064167; -62.2158389
Плімут на мапе Мансэрату
Плімут
Плімут
Плімут
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Плі́мут (па-ангельску: Plymouth) — адміністрацыйны цэнтар і адзіны порт залежнай брытанскай тэрыторыі Мансэрат.

Зь ліпеня 1995 году адбылася сэрыя вывяржэньняў вулькана Соўфрыерэ Гілз, у выніку якіх, узьнікла небясьпека для чатырохтысячнага Плімуту. 21 жніўня 1995 году на горад пасыпаўся вульканічны попел, і ў сьнежні жыхары былі эвакуяваныя. Празь некалькі месяцаў людзі пачалі вяртацца, але 25 чэрвеня 1997 году, падчас чарговага вывяржэньня загінула 19 чалавек, вульканічныя выкіды дасягнулі аэрапорта. Плімут зноў быў эвакуяваны. Жнівеньскія вывяржэньні 1997 году зруйнавалі 80% гораду. Пасьля гэтага горад быў пакінуты, 2/3 насельніцтва вострава было эвакуявана, паўднёвая частка Мансэрату была аб’яўленая закрытым раёнам, а адміністрацыя вострава пераехала ў Брэйдс, але юрыдычна Плімут застаўся адміністрацыйным цэнтрам вострава.