Пнампэнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пнампэнь
кгмэр.. ភ្នំពេញ
Першыя згадкі: 1372
Краіна: Камбоджа
Губэрнатар: Pa Socheatvong[d]
Плошча: 678,46 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 1 501 725 чал.
шчыльнасьць: 2213,43 чал./км²
Тэлефонны код: 023
Геаграфічныя каардынаты: 11°34′10.5″ пн. ш. 104°55′15.7″ у. д. / 11.569583° пн. ш. 104.921028° у. д. / 11.569583; 104.921028Каардынаты: 11°34′10.5″ пн. ш. 104°55′15.7″ у. д. / 11.569583° пн. ш. 104.921028° у. д. / 11.569583; 104.921028
Пнампэнь на мапе Камбоджы
Пнампэнь
Пнампэнь
Пнампэнь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.phnompenh.gov.kh/

Пнампэ́нь (па-кгмэрску: ភ្នំពេញ, вымаўл. [pʰnum pɨɲ]) — сталіца Камбоджы, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, каля ўпадзеньня ракі Танлесап у Мэконг.

Горад увасабляе ў сабе прамысловы і навуковы цэнтры краіны. Існуюць прадпрыемствы харчовай (пераапрацоўка рысу, броварні і г. д.), драўлянай, машынабудаўнічай прамысловасьці. Ёсьць невялікая колькасьць майстэрняў (апрацоўка срэбра, слановай косьці).

Вялікі рачны порт таксама можа абслугоўваць і невялікія марскія караблі, недалёка ад гораду разьмешчаны міжнародны аэрапорт (Пачэртонг). Зь вялікім марскім портам горад злучаны чыгункай.

У горадзе ёсьць 3 унівэрсытэты.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пнампэньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў