Пномпэнь
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пномпэнь | |
| Першыя згадкі: | 1372 |
| Мэр: | Кеп Чутэма |
| Плошча: | 290 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
2 000 064 4571,3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 11°33′ пн. ш. 104°55′ у. д. / 11.55° пн. ш. 104.917° у. д.Каардынаты: 11°33′ пн. ш. 104°55′ у. д. / 11.55° пн. ш. 104.917° у. д. |
|
Пномпэнь на мапе Камбоджы
Пномпэнь
|
|
Пномпэнь (па-кхмерску: Phnum Pénh) — сталіца Камбоджы, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, каля ўпадзеньня ракі Тонл Сап у Мэконг.
Горад увасабляе ў сабе прамысловы і навуковы цэнтры краіны. Існуюць прадпрыемствы харчовай (пераапрацоўка рысу, броварні і г. д.), драўлянай, машынабудаўнічай прамысловасьці. Ёсьць невялікая колькасьць майстэрняў (апрацоўка срэбра, слановай косьці).
Вялікі рачны порт таксама можа абслугоўваць і невялікія марскія караблі, недалёка ад гораду разьмешчаны міжнародны аэрапорт (Пачэртонг). Зь вялікім марскім портам горад злучаны чыгункай.
У горадзе ёсьць 3 унівэрсытэты.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Пномпэнь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |