Побыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

По́быт[1][2][3][4] (быт[5][6][7]) — сфэра агульны ўклад і ўмовы штодзённага існаваньня, сукупнасьць спосабаў і форм задавальненьня матэрыяльных і духоўных патрэб людзей: жытло, адзеньне, ежа, адпачынак і іншыя; штодзённае жыцьцё[8].

Побыт таксама ахоплівае звычаі, абрады, традыцыі, якія адлюстроўваюць асаблівасьці жыцьця канкрэтнай клясы, нацыі, народнасьці, этнічнай групы.

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Побыту (быту) прысьвечаныя шматлікія беларускія мастацкія й народныя творы:

А Беларусь магутнай будаўніцай
Куе свой лёс, будуе новы быт.

— Бядуля

…зьмест твораў Я. Коласа — жыцьцё й побыт, сацыяльны й нацыянальны прыгнёт беларускага народа, яго барацьба за свае правы, за лепшую будучыню.

— Канцэпцыя народа, 1998

У псыхалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У псыхалёгіі дзеяньні, якія паўтараюцца й нязьменныя структуры побыту пачаткова зьвязаныя з станоўчымі аспэктамі, такімі як ўзьнікненьне бясьпекі, абароненасьці й надзейнасьці. Асабліва ў раньнім дзяцінстве падкрэсьліваецца важнасьць структураваньня побыту[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. Побыт // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — (Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993). — ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Укладальнік: Аляксандар Булыка. Побыт // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Аверсэв, 2001. — ISBN 985-6389-79-8
  3. ^ Укладальнік: Валянціна Выхота. Побыт // Беларуска-расейскі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2004. — ISBN 985-6730-48-1
  4. ^ Побыт // Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Вайсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.
  5. ^ Быт // Тэрміналёгія грамадазнаўства. — Менск: Інбелкульт, 1926.
  6. ^ Быт // Геаграфічныя й космаграфічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923.
  7. ^ Быт // Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва (БНТ). — Менск: Інбелкульт, 1923.
  8. ^ Тлумачэньне слова «Быт». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  9. ^ Melanie Gräßler, Eike Hovermann: Kinder brauchen Rituale: So unterstützen Sie Ihr Kind in der Entwicklung. Stressfrei durch den Familien-Alltag. Humboldt Verlag, Hannover 2015, ISBN 978-3-86910-634-2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чалавек і грамадзтва. // Энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7