Покуць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Покуць (чырвоны кут) — своеасаблівае сакральнае месца ў сялянскай хаце, дзе стаяў стол, а зьверху вісеў абраз.
Покуць меў найбольшае значэнне ў рытуальнай сiстэме жыцця сялянскай хаты, з’яўляючыся найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзiлiся абразы, малельныя кнiгi, свянцоныя свечкi. Тут на скрыжаваннi лаваў у многiх хатах ставiлi хлебную дзяжу як сiмвал дастатку i дабрабыту. У час абраду зажынак i дажынак першы i апошнi снапы ставiлi на пачэснае месца ў чырвоны кут.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Покуць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ленсу Я. Куты роднай хаты