Польскае Каралеўства (1385—1569)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — пэрыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладараньня дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позьняе Сярэднявечча і раньні Новы Час. Утварылася ў 1386 року пасьля ўзыходжаньня на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай вуніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым двума асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сфэры ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых эўрапейскіх палітычных фармаваньняў на наступныя чатыры стагодзьдзі.

У 1569 року дынастычны саюз паводле Люблінскай вуніі быў пераўтвораны ў аб’яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаваньне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладараньне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедыміна), у Польшчы — каля 200 год.