Польскае мэсіянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

По́льскае мэсія́нства, Хрысто́с Эўро́пы (па-польску: Mesjanizm polski) — мэсіянская дактрына ў польскай філязофіі, заснаваная на Новым Запавеце. Пачаткова была папулярызаваная сярод розных эўрапейскіх нацыяў рэфармацкімі цэрквамі ў XVI—XVIII стагодзьдзях[1]. У часы польскага рамантызму была перанятая палякамі, якія мелі думку, што Польшча выконвае сярод эўрапейскіх дзяржаваў ролю Хрыста, зьяўляючыся ўкрыжаванай падчас трох падзелаў Рэчы Паспалітае.

Паводле канцэпцыі, адпакутаваная Польшча аднойчы вернецца ў славе, як гэта зрабіў Ісус Хрыстос. Дактрына перажыла ўзнаўленьне і разьвіцьцё падчас перабываньня Адама Міцкевіча ў парыскай эміграцыі. Менавіта ён увёў дактрыну Польшчы як «Хрыста народаў» ва ўласнай драме «Дзяды», праз бачаньне сьвятара па імі Пётар (III частка)[2]. На думку паэта, перасьлед і пакуты палякаў мелі прынесьці збавеньне іншым прыгнечаным нацыям, падобна як сьмерць Хрыстовая — укрыжаванага ўласнымі суседзямі — прынесла ўратаваньне чалавецтву[3]. Адсюль і пайшоў выраз «Polska Chrystusem narodów» (бел. Польшча — Хрыстос народаў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chris Coleborn, The Relationship of the Reformed Churches of Scotland, England, Western & Eastern Europe from the 1500s to the 1700s, Protestant Reformed Seminary Theological Journal; Volume 36, Number 2, April 2003
  2. ^ G. Sand, Goethe — Byron — Mickiewicz in Revue des Deux Mondes, 1 December 1839.
  3. ^ «Polska Chrystusem narodów» at www.sciaga.pl

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]