Польская балтыйская філярмонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Польская балтыйская філярмонія.

Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна — заснаваная ў 1945 годзе ў Гданьску як мескі сымфанічны аркэстар. Першы канцэрт адбыўся 29 верасьня ў Сапоце. У 1949 прыняла назву Польская балтыйская філярмонія. У 1953 годзе філярмонія была злучаная з опэрай і працягнула дзейнасьць пад назвай Польская балтыйская опэра і філярмонія. У 1993 годзе ў асобную ўстанову была вылучаная Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна ў складзе сфармаванага ў 1974 годзе новага сымфанічнага аркэстру.

Польская балтыйская філярмонія была абраная як месца для правядзеньня штогадовай канфэрэнцыі Вікіманія 2010, якая прысьвечаная разьвіцьцю вікі-праектаў, і ўзначальваецца Фундацыяй «Вікімэдыя».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Польская балтыйская філярмоніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў