Польская культура ў міжваенны пэрыяд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

По́льская культу́ра ў міжвае́нны пэры́яд засьведчыла час адраджэньня, балазе Польшча ўжо не была прыгнечанай краінамі-удзельніцамі падзелаў Рэчы Паспалітай. У гэтым часавым прамежку назіраўся як адыход элітарнай культуры шляхты XIX стагодзьдзя, так і традыцыйнай фальклёрнай культуры падчас уздыму новай масавай культуры, набліжанай да інтэлігенцыі, якая складала новае польскае грамадзтва[1].

Польская культуры была дыфэрэнцыяваная паміж трыма былымі краінамі-удзельніцамі падзелаў Рэчы Паспалітай. Тэрыторыі, якія адыйшлі да Прусіі, зьяўляліся найбольш разьвітымі, тым часам як усходнія і паўднёвыя землі — тэрыторыі, падзеленыя паміж Расеяй і Аўстрыяй — зьяўляліся аднымі з самых няразьвітых рэгіёнаў у Эўропе[1]. Зь цягам часу культурныя цэнтры Варшавы, Кракава, Вільні (сучасны Вільнюс) і Львова (сучасны Львіў) узьнялі сябе да ўзроўню буйнейшых эўрапейскіх гарадоў.

Тым часам як паняцьце польская культура адносіцца ў асноўным да польскамоўнай культуры ў Польшчы і іншых краінах, Другая Польская рэспубліка мела таксама некалькі самаразьвіваючыхся нацыянальных меншасьцей, найбольш значнымі зь якіх былі габрэі, украінцы, беларусы, летувісы і немцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Bolesław Klimaszewski, An Outline History of Polish Culture, Interpress, 1984, ISBN 8322320361