Польская паліцыя Генэрал-губэрнатарства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нямецкая Ordnungspolizei і польская «сіняя паліцыя» ў Кракаве, 1941

Польская паліцыя Генэральнага губэрнатарства (па-нямецку: Polnische Polizei im Generalgouvernement, па-польску: Policja Polska Generalnego Gubernatorstwa), «Сіняя паліцыя» (па-нямецку: Blaue Polizei, па-польску: Granatowa policja) — грамадзкая паліцыя, фінансаваная польскімі органамі самакіраваньня пад кіраўніцтвам акупацыйных органаў грамадзянскай адміністрацыі, падпарадкаваная мясцоваму кіраўніцтву нямецкай паліцыі парадку — Ordnungspolizei; найвышэйшым узроўнем структуры Польскай паліцыі была пасада гарадзкога або павятовага камандзіра. Назва паліцыі паходзіць ад цёмна-сіняга мундыру. Аналягічныя паліцыйныя фармаваньні існавалі ва ўсіх акупаваных краінах.

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была афіцыйна ўтвораная 17 сьнежня 1939 году паводле распараджэньня генэральнага губэрнатара Ганса Франка на тэрыторыі Генэральнага губэрнатарства (ГГ). Пад пагрозай сьмяротнай кары на службу ў яе былі выкліканыя даваенныя паліцыянты. Вынікам першых набораў сталі паліцыянты з тэрыторыяў, падпарадкаваных Райху. На працягу ўсёй акупацыі склад «сініх» паліцыянтаў набіраўся з былых паліцыянтаў Польшчы.

Гітлераўцы наклалі на апарат даваеннай польскай паліцыі(pl) абавязак поўнай, бягучай аховы бясьпекі і грамадзкага парадку. Паводле загаду Гімлера ад 5 траўня 1940 году «нясеньне агульнай паліцыйнай службы ў Генэрал-губэрнатарстве ёсьць задачай польскай паліцыі. Нямецкая паліцыя далучаецца толькі час ад часу, калі таго патрабуе нямецкі інтарэс альбо нагляд польскай паліцыі». «Сіняя паліцыя» была цалкам падпарадкаваная мясцовай нямецкай паліцыі, цэнтральнага кіраўніцтва не існавала, польскае кіраўніцтва не распаўсюджвалася па-за межы павятовага ўзроўню.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сіні» паліцыянт, 1939

Асабовы склад

  • Колькасьць польскай паліцыі (пастарункавых/афіцэраў):
    • студзень 1940 — 8630/175
    • сьнежань 1940 — 10 289/201
    • красавік 1942 — 11 291/209
    • студзень 1943 — блізу 12 000
    • травень 1944 — блізу 12 500
  • Колькасьць Крымінальнай паліцыі (funkcjonariuszy łącznie):
    • сакавік 1940 — 1173
    • ліпень 1940 — 1302
    • сьнежань 1942 — 1790
    • травень 1944 — 2800

Службовыя званьні ў ПП

У дужках пададзеныя адпаведнікі званьняў Войска польскага і нямецкай паліцыі:

  • funkcjonariusz (шараговец/унтэр-вахтмайстар)
  • posterunkowy (капрал/вахтмайстар)
  • st. posterunkowy (plutonowy/гаўптвахтмайстар)
  • przodownik (сяржант/майстар)
  • st. przodownik (старшы сяржант/обэрмайстар)
  • podkomisarz (падпаручнік/лейтэнант)
  • komisarz (паручнік/обэр-лейтэнант)
  • nadkomisarz (капітан/гаўптман)
  • podinspektor (маёр)
  • inspektor (падпалкоўнік/обэрс-лейтэнант)

Праз гэтае фармаваньне ў 1940—1944 гадох прайшло 16—18 тысячаў асобаў (арганізацыя мела дужа высокую сьмяротнасьць — мяркуецца, што ў 1942 годзе ў сярэднім кожныя 4 дні гінуў адзін паліцыянт). Складалася яна амаль выключна з палякаў, акрамя іх служылі каля 200 украінцаў (у 1940—1942 гадох усе перайшлі ва Ўкраінскую дапаможную паліцыю або звольніліся са службы) і каля 700 беларусаў, якія мелі польскае грамадзянства.

«Сіні» паліцыянт на службе, 1941

Паліцыянты насілі даваеннае абмундаваньне зь невялікімі мадыфікацыямі, паступова ўведзенымі немцамі. Першай было прыбраньне ў канцы 1939 — пачатку 1940 арлоў з фуражак і замена іх на павятовыя гербы. Аднак надалей — парадаксальна — польскі герб (амаль цалкам адсутны ў Генэрал-губэрнатарстве — адзіным выняткам былі манэты, бітыя пад дзейсным пад нямецкай акупацыяй Эмісыйным банкам(pl)) прысутнічаў на гузіках мундыраў да канца 1943 году. Потым яны былі замененыя на гузікі нямецкай жандармэрыі, так званыя «грошкі». Узбраеньне funkcjonariusza складаў найчасьцей пісталет з 5-20 кулямі або карабін з 10-60 боепрыпасамі (з траўня 1944 году паліцыянты атрымоўвалі максымальную колькасьць боепрыпасаў). Дапаўненьнем быў дручок. У адрозьненьне ад даваеннай паліцыі, «сінія» паліцыянты не насілі халоднай зброі (то бок шабляў і штыкоў).

Да пастаянных задачаў польскай паліцыі адносіліся: патруляваньне, нагляд за санітарным станам, рэгуляваньне транспартнага руху, служба на чыгуначных вакзалах, нагляд над obowiązkiem meldunkowym. У яго ўваходзіла падрыхтоўка да супрацьпаветранай абароны і падрыхтоўка Жыдоўскай паліцыі парадку, якая ажыцьцяўляла ўнутраную службу ў гетах.

Вельмі мала паўнамоцтваў Польская паліцыя мела ў адносінах да немцаў, як ваенных, так і цывільных — магла ўмешвацца толькі ў выпадку забойства. Акупацыйныя ўлады дапускалі ўмяшальніцтва ў выпадку скрайняй неабходнасьці або ў выпадку адсутнасьці нямецкай паліцыі на месцы здарэньня.

У 1940 годзе сьледчы аддзел быў выведзены са складу Польскай паліцыі і пераўтвораны ў крымінальную паліцыю(pl) (PK), уведзеную ў падпарадкаваньне нямецкай крымінальнай паліцыі (Kripo). Дырэктараты PK ў местах і паветах існавалі ў Варшаве, Кракаве, Любліне, а з 1941 году ва Львове. У Радамскім дыстрыкце у кожным камісарыяце PP існавалі 2-3 асобныя агенты крымінальнае паліцыі. Пэрсанал крымінальнай паліцыі навучаўся ў Школе паліцыі бясьпекі і СД у Рабцы-Здрую.

Для папаўненьня колькасьці пэрсаналу ПП 1 кастрычніка 1941 году ў Новым Сончу створаная Афіцэрская школа дапаможнай паліцыі Генэрал-губэрнатарства. За ўвесь час існаваньня (да жніўня 1944 году) яна падрыхтавала 2800—3000 кандыдатаў. Камэндантам школы быў маёр Вінцэнты Слома (у часе I сусьветнай вайны служыў у аўстрыйскай, пасьля ў польскай жандармерыі), а яго першым намесьнікам — маёр Антоні Пікар.

«Сіні» паліцыянт правярае дакумэнты, 1941

У Кракаве, сталіцы Генэрал-губэрнатарства(pl), месьціўся «Суд СС і паліцыі», які меў юрысдыкцыю над funkcjonariuszami ПП (крымінальнай паліцыі з 5 траўня 1942 году). У чэрвені 1944 году, з прычыны набліжэньня фронту і ўзмацненьня польскага партызанскага руху, правілы сталі больш жорсткімі, вынікам чаго стала «уваходжаньне» пад юрысдыкцыю гэтага суду таксама чальцоў сем’яў паліцыянтаў.

За «самавольную адлучку са службы праз чальцоў замежнай паліцыі ў Генэральным губэрнатарстве», або страты зброі ці мундыру funkcjonariuszowi гразіла накіраваньне ў канцэнтрацыйны лягер. З пачатку 1942 году страта зброі на службе каралася сьмерцю. З гэтай прычыны АК забараніла сваім ваярам раззбройваць паліцыянтаў.

У 1940 годзе ў васьмі ўсходніх паветах Любельскага і Кракаўскага дыстрыктаў, а з 1941 году яшчэ й Львоўскага былі створаныя аддзелы Ўкраінскай дапаможнай паліцыі. Яны цалкам складаліся з украінцаў (частка перайшла з польскай паліцыі; акрамя таго, некалькі дзясяткаў афіцэраў былі зь нямецкай паліцыі і СС-аўцаў) і на адведзенай ім тэрыторыі выконвалі тыя самыя функцыі, што й польская паліцыя. Большая частка афіцэрскага складу УДП была зьвязаная з антыпольска настроенымі ўкраінскімі нацыяналістамі. У 1941-1944 гадох на Галіччыне (глядзіце таксама валынскі гвалт) ўкраінскія паліцыянты зладзілі шмат крадзяжоў, падпалаў і забойстваў польскага насельніцтва.

«Сіняя паліцыя» была фармальна распушчаная 15 жніўня 1944 году дэкрэтам Камітэту нацыянальнага вызваленьня(pl). З таго часу ў шэрагах ПП пачало распаўсюджвацца дэзэртырства, выкліканае акрамя ўсяго дэпартацыяй інтэрнаваных жаўнерамі Чырвонай арміі у глыб СССР і прымушэньнем з боку нямецкіх уладаў да службы на лініі фронту.

Супрацоўніцтва з акупантамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сіні» паліцыянт правярае дакумэнты ў кракаўскім гета, 1941

Урад Польшчы ў выгнаньні(pl) прадугледжваў разьвязаньне «Сіняй паліцыі» і вэрыфікацыю часткі funkcjonariuszy, пра што абвяшчаў праект дэкрэту ад 26 лістапада 1943 году[1].

Ва ўрэзанай форме арганізацыя існавала да студзеня 1945 году. Паваенныя польскія суды не лічылі яе злачыннай арганізацыяй, хоць шмат яе funkcjonariuszy па вайне трапілі ў турму. У 1946-1952 гадох дзейнічала рэабілітацыйна-кваліфікацыйная камісія для былых паліцыянтаў, якая пазытыўна звэрыфікавала амаль 10 000 асобаў, зь якіх каля 2000 прынятыя ў Міліцыю цывільную(pl) (з 1949 году яны былі рэпрэсаваныя). Каля 600 чалавек былі пакараныя, у тым ліку сьмерцю.

Існавалі дзьве адзінкі для адмысловых заданьняў, што складаліся з польскіх паліцыянтаў:

  1. Вартаўніча-канвойны батальён — свайго роду «спэцатрад» камандоўцы варшаўскай «сіняй паліцыі»
  2. Асобны батальён Польскай паліцыі кракаўскага дыстрыкту(pl) — паўстаў у красавіку 1944 году, яго кіраўніком быў nadkomisarz Уладыслаў Кіта.

Гэта былі матарызаваныя аддзелы, прызначаныя для канваяваньня, супрацьдзеяньня арганізаваным злачынцам і партызанцы. Гэта былі практычна адзіныя фармацыі пад польскім кіраўніцтвам, якія мелі на ўзбраеньні вялікую колькасьць аўтаматычных пісталетаў і гранатаў.

Адной з задачаў «сініх паліцыянтаў» была ахова брамаў і муроў у гетах. У Варшаве ў красавіку 1943 напярэдадні заплянаванай канчатковай ліквідацыі гета (глядзіце Паўстаньне ў Варшаўскім гета) былі замененыя нямецкай паліцыяй і ў колькасьці 367 асобаў забясьпечвалі (па-за гетам) тылы аддзелаў СС, якія займаліся ліквідацыяй гета. Аднак жа ПП выконвала функцыі аховы парадку ля гетаў у ГГ да канца траўня 1943 году, калі гэтыя функцыі канчаткова перайшлі да СС, якая рыхтавалася да канчатковай ліквідацыі гетаў.

Польскія паліцыянты мусілі ўдзельнічаць разам зь немцамі ў «хапунах», эскартаваньні людзей у перавалачныя лягеры, ахове лягероў прымусовай працы. Удзельнічалі ў карных апэрацыях і супрацьпартызанскіх акцыях.

Супрацоўніцтва з падпольлем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Генэрал-губэрнатарства і месцы разьмяшчэньня падразьдзяленьняў паліцыі

Паводле розных зьвестак, 25-30% паліцыянтаў зьяўляліся ўдзельнікамі або памагатымі падпольнага руху, асноўным чынам Арміі Краёвай. Ускосна гэта пацьвярджаецца рапартамі нямецкай Ordnungspolizei. Пра тое, якім абмежаваным даверам карысталася Польская паліцыя ў акупацыйных уладаў, сьведчыць факт, што ніводная з трох ступеняў трывогі, прадугледжаных акупантамі на выпадак паўстаньня ў Варшаве, не прадугледжвала выкарыстаньня ПП. Наадварот, у трэцяй стадыі трывогі немцы закладалі арышт і раззбраеньне ўсёй ПП і нават яе фізычную ліквідацыю.

Зь вясны 1940 году ў PP распачалося стварэньне кансьпіратыўнай структуры. Створаны таемны штаб і kaptowano да супрацоўніцтва funkcjonariuszy усіх узроўняў. Створаныя цэлыя «гарызантальныя структуры» — у кожным буйным камісарыяце існавала таемная арганізацыя, а ў меншых і ў правінцыйных пастарунках дамагаліся мець «правераных» унтэраў і афіцэраў.

Гэтыя таемныя структуры меліся паўстаць пасьля паразы III Райху, якая чакалася на заходнім фронце ў траўні-чэрвені 1940 году. Аднак гестапа 7 траўня 1940 году арыштавала 69 афіцэраў Польскай паліцыі Варшаўскага дыстрыкту(pl) на чале з падпалкоўнікам Мар'янам Казялеўскім(pl), даваенным кіраўніком Дзяржаўнай паліцыі Другой Рэчы Паспалітай у Варшаве. Гэтая апэрацыя была зьвязаная з хадой чысткі польскай інтэлігенцыі(pl). Арышты прывялі да частковай ліквідацыі падпольных структураў у ПП. Частка афіцэраў была звольненая, частка была ўвязьненая ў нядаўна створаным канцэнтрацыйным лягеры Аўшвіц, а частка звольнілася са службы.

Пад уплывам вышэй апісаных падзеяў быў створаны плян узаемадзеяньня Польскай паліцыі з польскім падпольным урадам(pl), які складаўся з трох пунктаў:

  1. Аднаўленьне і стварэньне новых таемных структураў унутры дапаможнай і крымінальнай паліцыі
  2. Актыўны ўдзел паліцыянтаў у кансьпіратыўнай дзейнасьці
  3. Усемагчымая дапамога падпольнаму руху і неарганізаваныя формы супраціву

Падпольныя арганізацыі, якія абапіраліся на падразьдзяленьні ў дапаможнай і крымінальнай паліцыі, найперш:

  1. Нацыянальны корпус бясьпекі (НКБ)(pl)
  2. Паліцыйны офіс «995» ў Дэпартаманце па пытаньнях бясьпекі і контарвыведкі II Аддзелу Галоўнага штабу АК.

Вярхоўным камандоўцам НКБ стаў падпалкоўнік Мар'ян Казялеўскі, намесьнікам падпалкоўнік С. Васілеўскі, а кіраўніком штабу маёр Б. Буйка. З 1942 году адзначаная ўсё большая колькасьць funkcjonariuszy Нацыянальнага корпусу бясьпекі, што сталася вынікам рашэньня кіраўніцтва Арміі Краёвай па пераходзе да НКБ funkcjonariuszy ПП, зьвязаных з вайсковай кансьпірацыяй і funkcjonariuszy Народнай гвардыі бясьпекі(pl). Галоўнакамандуючым стаў адвакат Станіслаў Табіш(pl) з Народнай партыі(pl). У кастрычніку 1943 году колькасьць усяго НКБ (безь Любельскага дыстрыкту) складала 8400 funkcjonariuszy. З НКБ супрацоўнічаў Ваенны корпус службы бясьпекі — аддзел вайсковай паліцыі. Абодва гэтыя ўтварэньні выявілі сябе ў ходзе Варшаўскага паўстаньня, przejmując komisariaty Польскай паліцыі. Вельмі важным эпізодам дзейнасьці ПП было супрацоўніцтва зь ячэйкамі контарвыведкі на ўсіх узроўнях ZWZ(pl)-АК.

Сувязь з Польскай паліцыяй мелі ўсе вайсковыя і палітычная арганізацыі: ад GL(pl)-AL(pl) праз BCh(pl) да NSZ(pl). Апэратыўныя кантакты ў структуры паліцыі мела таксама савецкая вайсковая выведка.

Тры паліцыянты былі адзначаныя за дапамогу жыдам мэдалём Праведнікі народаў сьвету: Браніслаў Мархлевіч, Вацлаў Навіньскі[2] і Ўладыслаў Цесьла[3].

Падобныя фармаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З палякаў, а таксама беларусаў і ўкраінцаў з польскім грамадзянствам фармаваліся таксама аддзелы нямецкай дапаможнай паліцыі, якая, аднак, была skoszarowana і праходзіла частковую ваенную падрыхтоўку (галоўным чынам для навучаньня выкарыстаньню цяжкіх кулямётаў і мінамётаў). На ўсходніх тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад Райхскамісарыяту Ўкраіна, у гэтых падразьдзяленьнях служылі галоўным чынам украінцы. Аднак у красавіку — траўні 1943 году каля 3000 паліцыянтаў дэзэртавалі, перайшоўшы на бок Украінскай паўстанчай арміі. Недахоп асабовага складу быў кампэнсаваны наборам палякаў. Гэтак было, напрыклад, у батальёнах №102(pl) у Крэменцы, №103(pl) у Мацееве(uk), №104 у Кобрыні і ў батальёне ў Сарнах. У выніку батальён у Мацееве перайшоў амаль у поўным складзе на бок Арміі Краёвай і быў уключаны ў склад 27-й Валынскай дывізіі пяхоты(pl).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • A. Burda Polskie prawo państwowe. — Warszawa: PWN, 1976.
  • M. Getter, Policja granatowa w Warszawie 1939 - 1944, [w:] Warszawa lat wojny i okupacji 1939-1944, Warszawa 1972, zeszyt 2
  • A. Hempel Policja granatowa w okupacyjnym systemie administracyjnym Generalnego Gubernatorstwa: 1939-1945. — Warszawa: Wyd. Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, 1987.
  • A. Hempel Pogrobowcy klęski. Rzecz o policji "granatowej" w Generalnym Gubernatorstwie 1939-1945. — Warszawa: 1990.
  • Policja Polska w Generalnym Gubernatorstwie 1939 - 1945, [w:] Przegląd Policyjny, 1999, nr 53-54
  • Andrzej Kornatowski O płonącym Wołyniu Wspomnienia kresowiaka. — NORTOM, 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польская паліцыя Генэрал-губэрнатарствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў