Польскі калідор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вольнае Места Ґданьск і польскае Памор’е, што называлася нямецкай прапагандаю карыдорам польскім, на мапе Памор’я

Польскі калідор (па-нямецку: Polnischer Korridor, па-польску: Korytarz polski) — таксама называны паморскім, ґданьскім (хаця не належыў да тэрыторыі Вольнага Места Ґданьска), ці проста карыдорам. Назоў, які распаўсюдзіўся ад нямецкай намэнклятуры ў 20-х гадох 20 стагодзьдзя. Акрэсьліваў абшар польскага ваяводзтва паморскага. Напярэдадні вайны ў нямецкай прапагандзе называлі гэты рэгіён, як падзяляючы Усходнюю Прусію ад рэшты Нямеччыны.

Нямецкае акрэсьленьне польскай тэрыторыі, як «карыдор», скрытыкаваў ў сваёй прамове 5 траўня 1939, на плянарнай сэсіі Сойму РП, тагачасны міністар замежных справаў Юзэф Бэк[1].

У Польшчы гэты абшар называлі «польскім Памор’ем», тэрыторыю, што злучала краіну з Балтыйскім морам. У міжваеннай Рэчы Паспалітай гэта быў адміністрацыйны раён Паморскага ваяводзтва. Паўстаў 28 чэрвеня 1919 году згодна з арт. 13. «Чатырнаццаці пунктаў Ўілсана». У яго склад ўвайшлі тэрыторыі былых прускіх правінцый Заходняй Прусіі (па-нямецку: Westpreußen і пазнаньскай правінцыі (па-нямецку: Posen, створаных зь земляў адабраных у Польшчы Прусіяй падчас падзелу Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Афіцыйны пераход гэтых земляў пад Польшчу адбыўся 20 студзеня 1920.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]