Поль Дырак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Поль Адрыен Морыс Дырак
Paul Adrien Maurice Dirac
Dirac 3.jpg
Нарадзіўся 8 жніўня 1902
Сьцяг Вялікабрытаніі Брысталь, Вялікабрытанія
Памёр 20 кастрычніка 1984
Сьцяг ЗША Талахасі, Флорыда, ЗША
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Альма-матэр Брыстольскі ўнівэрсытэт
Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Ральф Фоўлер
Знакамітыя вучні Джон Палкінгорн
Вядомы як раўнаньне Дырака
грэбень Дырака
дэльта-функцыя Дырака
статыстыка Фэрмі-Дырака
мора Дырака
гіпотэза Дырака а вялікіх ліках
фэрміон Дырака
альгебра Дырака
дужка Дырака
сіла Абрахама-Лорэнтца-Дырака
інтэграл Фэрмі-Дырака
адмоўная імавернасьць
раўнаньне Дырака-Колумба-Брэйта
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская прэмія (1933)

Поль Адрыен Мо́рыс Дыра́к (па-француску: Paul Adrien Maurice Dirac; нарадзіўся 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Флорыда, ЗША) — брытанскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.

Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поль Дырак нарадзіўся й рос у Бішапстане, раёне Брыстоля. Яго бацька, Чарльз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Маўріса, Швэйцарыя. Яго маці была з Корновола, нарадзілася ў сям'і марака. У Поля быў старэйшы брат Фэлікс (па-француску: Félix), які скончыў жыцьцё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (па-француску: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям'і былі ня вельмі шчасьлівыя, ягоны бацька адрозьніваўся строгасьцю й аўтарытарнай натураю. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскае пачатковай школе (па-ангельску: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (па-ангельску: Merchant Venturers' Technical College) дзе ягоны бацька працаваў настаўнікам францускае мовы. Гэтая школа была пры Брыстольскім Унівэрсытэце, у якім вельмі паважнае значэньне прыдавалі навуковым дысцыплінам.

Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з творцаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]