Політэізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Одын — адзін з асаў скандынаўскай міталёгіі

Політэізм (ад грэц. πολύς, «шматлікі, шмат» + грэц. θεός, «бог, боства» — «многабоства») — рэлігія, сукупнасьць вераваньняў, заснаваная на веры ў некалькіх багоў, якія маюць уласныя прыхільнасьці, характар, уступаюць у адносіны зь іншымі багамі і маюць спэцыфічную сфэру ўплыву. Політэізм быў тыповай формай рэлігіі ў эпоху бронзавага й жалезнага веку, аж да Восевага часу, пасьля чаго паступова пачалося разьвіцьцё монатэізму, пантэізму й атэізму. Політэіз быў характэрны для рэлігіяў антычнасьці, што праявілася ў існаваньні старажытнагрэцкага й старажытнарымскага шматбожжа, а таксама існаваньня політэізму ў германскіх і славянскіх плямёнаў. Паступова шматбожжа прыйшло ў заняпад, але яно й зараз захоўваецца ў сучасных традыцыях і рэлігіях, як то індуізм, будызм, сінтаізм, кітайскія народныя рэлігіі й іншыя. Акрамя таго, назіраецца рост колькасьці прыхільнікаў нэапаганства ў Эўропе.

Політэізм зьяўляецца адным зь відаў тэізмаў. У рамках тэізму, ён рэзка кантрастуе з монатэізмам, верай у адзінага Бога. Політэісты не заўсёды пакланяюцца ўсем багам аднолькава, яны могуць быць генатэістамі, якая пакланяюцца толькі аднаму абранаму богу. Іншых шматбожнікаў можна аднесьці да катэнатэістаў, якія пакланяюццаа розным багам у розныя часы. Акрамя таго, у рамках політэізму пакланеньне племянным багам не выключае прызнаньня багоў іншых народаў.