Поліяміэліт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
По́ліяміэлі́т (ад старажытнагрэцкага: πολιός — «шэры» і µυελός — «сьпінны мозаг») — дзіцячы сьпіннамозгавы паралюш, вострае інфэкцыйнае захворваньне, абумоўленае паражэньнем шэрага рэчыва сьпіннога мозгу поліявірусам і характарызуецца ў асноўным паталёгіяй нэрвовай сыстэмы. Інфэкцыя перадаецца ад чалавека чалавеку.
У 1950-х гадах вацыну супраць поліяміэліту распрацаваў ураджэнец Беластоку Альбэрт Сабін. У 1957 годзе яго проціполіяміэлітная пераральная (прымаецца ўнутр) вакцына пасьпяхова прайшла выпрабаваньні ў Чылі, Нідэрляндах, Японіі, Мэксыцы, СССР і Швэцыі. Праз тры гады сродак атрымаў дазвол на распаўсюд у ЗША[1].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Як TUTэйшыя змянялі свет. Альберт Сабін Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, 22 студзеня 2009
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Поліяміэліт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў