Пол Скоўлз
| Пол Скоўлз | ||
Paul Scholes |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 лістапада 1974 (38 гадоў) Соўфард, Ангельшчына |
|
| Рост | 171 | |
| Вага | 70 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
| Нумар | 22 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1991—1994 | Манчэстэр Юнайтэд | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994— | Манчэстэр Юнайтэд | 478 (104) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1997—2004 | Ангельшчына | 66 (14) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Пол Ааран Скоўлз (па-ангельску: Paul Aaron Scholes; нарадзіўся 16 лістапада 1974 году, Соўфард, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступае за клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Адзін з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня[1].
Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Ангельшчыны. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах сьвету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасьля Эўра-2004 Скоўлз абвесьціў аб завяршэньні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданьнем засяродзіцца на клюбнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць зь сям’ёй.
Напрыканцы сэзону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартовую кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 году было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці гульца да завяршэньня сэзону 2011—2012[2].
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, ён ня быў чальцом моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Ангельшчыны. Зрэшты, у наступным сэзоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафэсійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 году, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сэзоне 1994—1995 гадоў. Ягоны дэбют адбыўся 21 верасьня 1994 году ў матчы Кубка Лігі супраць «Порт Вэйл».
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сьціпласьць і высокую адданасьць гульні[3]. У яго няма асабістага агента, як у большасьці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрвію й амаль не падпісвае рэклямных кантрактаў.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны (10): 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 1996, 1999, 2004
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2009, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 1999, 2008
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (5): 1996, 1997, 2003, 2008, 2010
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 1999
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|
|---|
|
1 дэ Хеа · 2 Рафаэл · 3 Эўра · 4 Джонз · 5 Фэрдынанд · 6 Эванз · 7 Валенсія · 8 Андэрсан · 10 Руні · 11 Гігз · 12 Смолінг · 13 Ліндэгор · 14 Эрнандэс · 15 Відзіч · 16 Кэрык · 17 Нані · 18 Янг · 19 Ўэлбэк · 20 ван Пэрсі · 22 Скоўлз · 23 Клевэрлі · 24 Флэтчэр · 25 Паўэл · 26 Кагава · 27 Македа · 28 Бютнэр · 33 Бэбэ · Трэнэр: Фэргюсан |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Кэмпбэл · 3 Ле Со · 4 Інс · 5 Эдамз · 6 Саўтгэйт · 7 Бэкгэм · 8 Бэці · 9 Шырэр · 10 Шэрынггэм · 11 Макманаман · 12 Нэвіл · 13 Мартын (бр) · 14 Андэртан · 15 Мэрсан · 16 Скоўлз · 17 Лі · 18 Кіёўн · 19 Л. Фэрдынанд · 20 Оўэн · 21 Р. Фэрдынанд · 22 Флаўэрз (бр) · Трэнэр Годл |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Г. Нэвіл · 3 Ф. Нэвіл · 4 Кэмпбэл · 5 Эдамз · 6 Кіёўн · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Шырэр · 10 Оўэн · 11 Макманаман · 12 Саўтгэйт · 13 Мартын (бр) · 14 Інс · 15 Бэры · 16 Джэрард · 17 Ўайз · 18 Бармбі · 19 Гэскі · 20 Філіпс · 21 Фаўлер · 22 Райт (бр) · Трэнэр Кіган |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Мілз · 3 Э. Коўл · 4 Сынклер · 5 Фэрдынанд · 6 Кэмпбэл · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Фаўлер · 10 Оўэн · 11 Гэскі · 12 Браўн · 13 Мартын (бр) · 14 Брыдж · 15 Кіёўн · 16 Саўтгэйт · 17 Шэрынггэм · 18 Харгрыўз · 19 Джо Коўл · 20 Васэл · 21 Бат · 22 Джэймз (бр) · 23 Даер · Трэнэр Эрыксан |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Джэймз (бр) · 2 Г. Нэвіл · 3 Э. Коўл · 4 Джэрард · 5 Тэры · 6 Кэмпбэл · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Руні · 10 Оўэн · 11 Лэмпард · 12 Брыдж · 13 Робінсан (бр) · 14 Ф. Нэвіл · 15 Кінг · 16 Карагер · 17 Бат · 18 Харгрыўз · 19 Джо Коўл · 20 Даер · 21 Гэскі · 22 Ўакэр (бр) · 23 Васэл · Трэнэр Эрыксан |
||
Пол Скоўлз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў