Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскай высьпе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік на тле касьцёлу Сьв. Крыжа

По́мнік сьв. Я́ну Непаму́цкаму — помнік аўтарства Яна Юрыя Ўрбанскага ў гонар сьвятога Яна Непамуцкага на Тумскай высьпе ва Ўроцлаве. Маючы вышыню 9,5 мэтраў, зьяўляецца найвялікшым у сьвеце помнікам гэтаму сьвятому.

Ва Ўроцлаве знаходзяцца яшчэ чатыры помнікі сьвятому Яну Непамуцкаму: на вул. Сьвятаянскай, Траўгута, Асабовіцкай і Шэўскай.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік паўстаў у 17301732 роках на замову ўроцлаўскай катэдральнай капітулы. Пастаўлены на Касьцёльным пляцы, перад калегіяцкай царквой Сьв. Крыжа і каталіцкім прытулкам Orphanotropheum. Паводле кронікі, быў адчынены ў траўні 1732 року і каштаваў 2049 флёрынаў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік выкананы зь пяшчаніку ў барокавым стылі, у пляне нагадвае грэцкі крыж. На цокалі пастамэнту зьмешчаныя чатыры сцэны з жыцьця сьвятога. На першай Ян Непамуцкі спавядае каралеву Зоф’ю, жонку чэскага караля Вацлава IV Люксэмбурскага. На другой Непамуцэн паказаны ў адным з эпізодаў паломніцтва, яшчэ адна сцэна датычыць моманту допыту сьвятога ў караля Вацлава, а апошняя — скіданьня яго ў Вэлтаву. Вышэй знаходзяцца картушы з запісамі пра фундатараў і з тэалягічнымі камэнтарамі. Над імі — постаці анёлаў-атлянтаў, якія трымаюць пірамідальны блёк з постацьцю сьвятога Непамуцэна. Ён стаіць на аблоках з паднятай угору рукой, якая трымае крыж. З аблокаў выглядаюць анёлкі. Над галавой сьвятога зоркі, атаясамленыя з тымі зоркамі, што зьявіліся на небе падчас замардаваньня мучаніка. Помнік агароджаны каменнай балюстрадай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Encyklopedia Wrocławia. — Wrocław: Wydawnictwo Dolnośląskie, 2006. — ISBN 83-7384-561-5
  • Wojciech Chądzyński. Wrocław jakiego nie znacie. — Wrocław: VIA NOVA, 2010. — ISBN 978-83-60544-75-4