Порт Віла
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Порт Віла | |||
|
|
|||
| Насельніцтва | 40 000 | ||
| Часавы пас - улетку |
UTC+11 UTC+12 |
||
Порт Ві́ла – самы вялікі горад і сталіца Вануату, знаходзіцца на высьпе Эфатэ ў цэнтральнай частцы архіпэлягу Новыя Гебрыды. Насельніцтва налічвае каля 40 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны, тут знаходзіцца марскі порт і міжнародны аэрапорт.
[рэдагаваць] Гісторыя
Тэрыторыя, на якой знаходзіцца Порт Віла, была заселеная мэлянэзійцамі тысячы гадоў таму. У 1606 годзе на выспу высадзіліся першыя эўрапейцы на чале з Пэдра Фэрнандэзам дэ Куірасам і Луісам Ваэзам дэ Торэзам. У ХІХ стагодзьдзі, францускія пасяленцы заснавалі калёнію Франсвіль, якая абвясьціла незалежнасьць у 1889 годзе. Насельніцтва налічвала каля 500 тубыльцаў і меней за 50 эўрапейцаў. Але пасьля 1887 года тэрыторыя трапіла пад сумеснае кіраваньне Францыі і Вялікабрытаніі. У 1906 годзе гэта кіраваньне было пераўтворана ў Англа-Францускі кандамініюм.
Пад час Другой Сусьветнай вайны ў Порт Віле знаходзілася амэрыканская і аўстралійская паветрана-вайсковая база.
У 1987 годзе цыклён нанёс значныя шкоды гораду. Моцны землятрус 2002 года зруйнаваў шмат будынкаў у Порт Віле і прылягаючай мясцовасьці.
[рэдагаваць] Эканоміка
Порт Віла зьяўляецца самым вялікім портам Вануату, вакол якога канцэнтруецца зьнешні гандаль краіны.
Асноўныя прадпрыемствы горада займаюцца пераапрацоўкай прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбнай лоўлі. Турызм так сама зьяўляецца важнай галіной эканомікі. Большасьць турыстаў прыязджаюць у горад з Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Колькасьць турыстаў складае каля 50 000 чалавек штогод.
Вануату зьяўляецца афшорнай зонай і абслугоўваньне міжнародных фінансавых разьлікаў так сама зьяўляецца важнай часткай эканомікі Порта Вілы.
Вануату ўсё яшчэ залежыць ад зьнешняй дапамогі, большасьць якой ідзе з Аўстраліі і Новай Зэляндыі, але ў апошнія гады краіна атрымлівае грошы і з Кітая.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Порт Віла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

