Постфікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Постфікс у лінгвістыцы — афікс, які зьяўляецца посткаранёвай марфэмай і служыць для ўтварэньня новых словаў. У слове можа разьмяшчацца як пасьля суфікса, так і пасьля канчатка. Постфіксы таксама называюць постфлексыйнымі суфіксамі і аглютынатыўнымі суфіксамі.

Асаблівасьці постфіксаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Далучаюцца толькі да цэлага слова.
  • Не пераводзяць вытворнае слова ў іншую часьціну мовы.
  • Могуць разьмяшчацца пасьля канчатка.