Постімпрэсіянізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зорная ноч над Ронаю. Вінцэнт ван Гог

Постімпрэсіянізм (па-француску: postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве, які ўзьнік у 1880-х гадох. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся выключна зрокавых уражаньняў, а прагнулі вольна й абагульнена перадаваць матэрыяльнасьць сьвету, зьвярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісу ставяцца Вінцэнт ван Гог, Поль Гаген, Поль Сэзан, Анры Тулюз-Лятрэк.

Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму канца XIX стагодзьдзя. Тады адбылася апошняя выстава імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфэст сымбалізму» (1886) францускага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, шматлікія зь якіх раней належалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць мэтады выказваньня ня толькі імгненьня, яны сталі асэнсоўваць працягласьць стану навакольнага сьвету.

Для постімпрэсіянізму ўласьцівы розныя творчыя сыстэмы й тэхнічныя сродкі, якія паўплывалі на далейшае разьвіцьцё выяўленчага мастацтва. Працы Ван Гога прадугледжвалі зьяўленьне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сымбалізму й мадэрну.

Паўтоны дзьвюх плыняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нядзіўна, што позьнія творы некаторых прадстаўнікоў французскага імпрэсіянізму, якія жылі й працавалі пасьля апошняй іх выставы ў 1886 годзе, адносяць да постімпрэсіянізму. Але выразнай, ясна вызначанай мяжы 1886 году выраблена не было. Гэта значыць мяжа паміж імпрэсіянізмам і постімпрэсіянізм — невыразная, размытая. І некаторыя творы мастакоў мелі ўсе прыкметы папярэдняй майстэрскай плыні й пасьля 1886 году. Таму ў пералік постімпрэсіяністаў адносяць і былых імпрэсіяністаў, і новыя імёны новага пакаленьня мастакоў.

Выбітныя імёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Поль Сэзан
  • Поль Гаген
  • Вінцэнт ван Гог
  • Каміль Пісаро

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Постімпрэсіянізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў