Пояс Койпэра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
По́яс Ко́йпэра, або пояс Эджварта—Койпэра — вобласьць Сонечнай сыстэмы за арбітай Нэптуна (30 а. а. ад Сонца) прыблізна да адлегласьці 50 а. а. У гэтай вобласьці разьмешчаная вялікая колькасьць плянэтоідаў, самым вядомым (але ня самым буйным) зь якіх зьяўляецца Плютон.
Верхняя мяжа абраная па рэзкім падзеньні колькасьці назіраeмых аб'ектаў. Чыньнік гэтага невядомы, магчыма, прастора «выхайваецца» аб'ектам прыблізна зямной масы.
Аб'екты пояса Койпэра рухаюцца прыблізна ў плоскасьці арбіт плянэт, у адрозьненьне ад аб'ектаў аблокі Аорта, якія, як мяркуецца, разьмеркаваныя ў выглядзе сфэры вакол Сонечнай сыстэмы.
Кэнэт Эджварт у 1949 годзе выказаў здагадку, што за арбітай Нэптуна павінен існаваць пояс невялікіх целаў, крыніца камэт, але доўгі час у гэтым рэгіёне не было вядома ніводнага аб'екта, акрамя Плютона (адкрыты ў 1930) і яго спадарожніка Харона (адкрыты ў 1978). Здагадкі аб існаваньні за арбітай Нэптуна шматлікіх малых ледзяных астэроідаў (неадметных у тэлескопы таго часу), неаднаразова выказвалі з 1930 па 1980 і іншыя астраномы — амэрыканцы Леанард і Уіпл, уругваец Фэрнандэс. У 1951 Джэрард Койпэр пісаў, што калі ў раёне арбіты Плютона некалі існавалі невялікія целы, то яны павінныя былі зрушыцца ў вельмі аддаленыя вобласьці, а прастора, непасрэдна прылеглая да Плютона, — вольная ад касьмічных цел. Нягледзячы на такі погляд Койпэра, яго імя замацавалася за поясам, існаваньне якога ён адмаўляў. Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ) рэкамэндуе зваць астэроіды вонкавага пояса проста транснэптунавымі аб'ектамі, гэта значыць разьмешчанымі за арбітай восьмай плянэты — Нэптуна. Такое пазначэньне адпавядае геаграфіі Сонечнай сыстэмы і ніяк не зьвязанае зь якімі-небудзь навуковымі гіпотэзамі мінулых гадоў.
У жніўні 1992 Дэвід Джуіт і Джэйн Лу адкрылі першы пасьля Плютона транснэптунавы аб'ект — плянэтоід (15760) 1992 QB1. У сакавіку 1993 было выяўлена другое нябеснае цела, да 1996 году іх было ўжо 32.
Да 2005 году стала вядома больш 800 аб'ектаў транснэптунавага пояса, якія дзеляцца на наступныя катэгорыі:
- Клясычныя аб'екты маюць прыблізна кругавыя арбіты зь невялікім нахілам, не зьвязаныя з рухам плянэт. Такія аб'екты часам завуць «к’юбівана» ў гонар першага прадстаўніка 1992 QB1.
- Рэзанансныя аб'екты ўтвараюць арбітальны рэзананс з Нэптунам 1:2, 2:3, 2:5, 3:4, 3:5, 4:5 або 4:7. Аб'екты з рэзанансам 2:3 завуцца плютына ў гонар самога яркага прадстаўніка — Плютона.
- Безуважлівыя аб'екты (валацугі) маюць вялікі эксцэнтрысытэт арбіты й могуць у афэліі выдаляцца ад Сонца на некалькі сотняў астранамічных адзінак.
Мяркуецца, што аб'екты пояса Койпэра па складзе ўяўляюць сабой лёд зь невялікімі прымешкамі арганічных рэчываў, гэта значыць блізкія да камэтнага рэчыва.
Сукупная маса насельніцтва пояса Койпэра ў сотні разоў перавышае масу пояса астэроідаў, аднак, як мяркуецца, істотна саступае масе аблокі Аорта.
[рэдагаваць] Найбуйнейшыя аб'екты пояса Койпэра
| Нумар | Назва | Экватарыяльны дыямэтар (км) |
Вялікая паўвось, а. а. |
Пэрыгелій, а. а. |
Афелій, а. а. |
Адкрыты | Зацемкі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 136199 | Эрыс | 2300-2500 | 67,71 | 37,81 | 97,61 | 2005 | |
| 134340 | Плютон | 2320 | 39,48 | 29,6 | 49,3 | 1930 | [1] |
| Санта (Santa) = 2003 EL61 | ~1600 | 43,34 | 35,16 | 51,52 | 2005 | ||
| 90337 | Сэдна (Sedna) | 1180-1800 | 502 | 76,0 | 928 | 2003 | [2] |
| 2005 FY9 | 1100-1700 | 45,64 | 38,71 | 52,57 | 2005 | ||
| 90482 | Аркус (Orcus) | ~1600 | 39,45 | 30,8 | 48,1 | 2004 | Плютына |
| 134340 I | Харон | 1270 | 39,48 | 29,6 | 49,3 | 1978 | [1] |
| 50000 | Квавар (Quaoar) | 1260±190 | 43,4 | 41,9 | 44,9 | 2002 | |
| 20000 | Варуна (Varuna) | 936±300 | 43,07 | 40,9 | 45,3 | 2002 | |
| 55637 | 2002 UX25 | ~910 | 42,56 | 36,5 | 48,7 | 2002 | |
| 55565 | 2002 AW197 | 890±120 | 47,47 | 41,3 | 53,7 | 2002 | |
| 28978 | Іксіён (Ixion) | <822 | 39,49 | 30,0 | 49,1 | 2001 | Плютына |
Зацемкі:
- Плютон і Харон утвараюць падвойную сыстэму.
- Ня ўсе дасьледнікі ўключаюць Сэдну ў пояс Койпэра, шматлікія лічаць яе аб'ектам аблокі Аорта.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пояс Койпэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьпіс транснэптунавых аб'ектаў, які штодня абнаўляецца
- Ледзяныя сатэліты Сонца. Вокруг Света. №2 (2785)
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||