По (горад у Францыі)
| По | |||||
| Pau | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Пірэнэі Атлянтычныя | ||||
| Рэгіён: | Аквітанія | ||||
| Плошча: | 31,51 км² | ||||
| Насельніцтва: | 84 978 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 64000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°18′06″ пн. ш. 0°22′07″ з. д. / 43.30167° пн. ш. 0.36861° з. д.Каардынаты: 43°18′06″ пн. ш. 0°22′07″ з. д. / 43.30167° пн. ш. 0.36861° з. д. | ||||
|
По на мапе Францыі
По
|
|||||
| http://www.pau.fr/ | |||||
По (па-француску: Pau, па-аксытанску: Pau, па-басконску: Pau) — горад ў Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пірэнэі Атлянтычныя у рэгіёне Аквітанія. Цэнтар гістарычнай вобласьці Бэарн. Насельніцтва паселішча складае 84 978 чалавек, паводле дадзеных на 2007 год. Горны курорт і цэнтр зімовых відаў спорту.
Геаграфія[рэдагаваць]
По разьмешчаны на краю плято, якое ўзвышаецца на 40 мэтраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнэяў. З галоўнай вуліцы горада — бульвара Пірэнэяў даўжынёй 1600 мэтраў — адкрываецца від на засьнежаныя горныя вяршыні. На эмблеме горада намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.
Гісторыя[рэдагаваць]
По быў заснаваны ў XI стагодзьдзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагодзьдзі замак По стаў улюблёнай рэзыдэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік швэдзкай дынастыі Бэрнадотаў — Карл XIV).
У XX стагодзьдзі адбывалася індустрыялізацыя, што спрыяала узьнікненьню ў горадзе прадпрыемстваў аэракасьмічнай і газаздабыўной прамысловасьці. З 1901 году ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
По (горад у Францыі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |