Прадзамча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадзамча або форбург — дадатковае фартыфікацыйнае ўмацаваньне замка. Прадзамча ставілася звычайна з найбольш небясьпечнага боку, каб абмежаваць прамы падыход да замка. Абарончыя збудаваньні прадзамча выконваліся ў той жа сыстэме, што і ўмацаваньні замка.

Прадзамча магло дасягаць вялікіх памераў і набываць функцыі самастойнай абарончай адзінкі. У гэтым выпадку яно атрымлівала назоў Ніжні, або Дольны замак.