Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прадстаўні́к/прадстаўні́ца АБСЭ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочваньні разьвіцьця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ). Прадстаўніца рыхтуе паведамленьні пры спробах парушэньняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасьць з прынцыпамі АБСЭ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.

У выпадку сур’ёзных парушэньняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца зь дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэньні праблемы.

Прадстаўнік (-ца) зьбірае і атрымлівае зьвесткі па сытуацыі са СМІ з розных крыніцаў, у тым ліку ад краінаў-удзельніц, недзяржаўных і мэдыйных арганізацыяў.

Офіс прадстаўніцы знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.

Пасада прадстаўніцы па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных мэханізмаў па спрыяньні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правох чалавецтва і чалавека. Штороку яны выдаюць супольны даклад з апісаньнем сусьветных праблемаў з волевыяўленьнем[1].

Прадстаўнікі па свабодзе СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Relatoría Especial para la Libertad de Expresión(анг.). Organization of American States. Праверана 6 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]