Праектар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праекцыйны экран у хатнім кінатэатры.

Прае́ктар — сьветлавая прылада, які пераразьмяркоўвае сьвятло лямпы з канцэнтрацыяй сьветлавога струменя на паверхні малога памеру ці ў малым аб’ёме. Праектары зьяўляюцца галоўным чынам оптыка-мэханічнымі ці аптычна-лічбавымі прыборамі, якія дазваляюць пры дапамозе крыніцы сьвятла праецыяваць выявы аб’ектаў на паверхню, разьмешчаную па-за прыладаю — экран. Зьяўленьне праекцыйных апаратаў абумовіла ўзьнікненьне кінэматографу, які адносіцца да праекцыйнага мастацтва.