Праліў Дрэйка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Праліў Дрэйка — праліў, які злучае Атлянтычны і Ціхі акіян (часта праліў адносяць да Паўднёвага акіяну), абмежаваны на поўначы архіпэлягам Вогненная Зямля, а з поўдня Паўднёвымі Шэтляндзкімі выспамі (Антарктыда). Зьяўляецца самым шырокім пралівам на Зямлі — каля 820 кілямэтраў у самай вузкай частцы.