Праліў Ляпэруза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Праліў Ляпэруза на мапе

Праліў Ляпэруза — праліў паміж паўночнай ўскрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ўскрайкам вострава Сахалін мысам Крыльён (Расейская Фэдэрацыя), які злучае Японскае й Ахоцкае мора. Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20-40 м, максымальная глыбіня 118 м. Узімку праліў пакрываецца лёдам. Названы ў гонар францускага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Ляпэруза, які адкрыў праліў ў 1787 годзе. На японскім беразе праліва разьмешчаны порт Ваканай. У праліве знаходзіцца скалісты востраў Камень Небясьпекі.