Прамэтэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арол выядае печань Прамэтэя. Карціна Якаба Ярдана, прыкл. 1640

Прамэтэ́й (стар.-грэц. Προμηθεύς, таксама Прамэфэй) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] тытан, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Ён хацеў, каб багі не перашкаджалі людзям жыць уласным жыцьцём. Сын Япэта і Клімэны (па Апалядору, Асіі[2]). Па Эсхілу, сын Тэміды-Геі[3]. Па Эўфарыёну, сын Геры і тытана Эўрымэдонта[4]. Яго жонка Гесыёна[5].

Імя тытана «Прамэтэй» азначае «думаючы сьпярша», «той, які прадбачвае» (у процілежнасьць імені яго брата Эпімэтэя, «думаючага пасьля») і зьяўляецца вытворным ад індаэўрапейскага корня me-dh-, men-dh-, «разважаць», «пазнаваць»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337—340, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.155—157  (рас.)
  2. ^ Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 2, 3 далее  (рас.)
  3. ^ Эсхіл. Прыкуты Праметэй 18, 209
  4. ^ Евстафий. Комментарий к «Илиаде» Гомера XIV 294 // Вестник древней истории. 1947. № 1. С.290  (рас.)
  5. ^ Эсхіл. Прыкуты Праметэй 560
  6. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337—340  (рас.)