Праскі грош

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Праскі грош.
Праскі грош, авэрс.
Праскі грош, рэвэрс.

Праскі грош (па-чэску: Pražský groš, па-польску: Grosz praski, па-лацінску: Grossi pragenses, па-нямецку: Prager Groschen) — чэская срэбраная манэта. Уведзена каралём Вацлавам ІІ у 1300 г. Білася да 1547 г.

Праскі грош важыў 3,78 грамаў. Напачатку ўтрымліваў 3,527 г. чыстага срэбра, праз сто гадоў ужо толькі каля 2 г а да XVI ст. толькі 1,255 г.

На авэрсе зьмяшчалася карона і надпіс на лацінскай мове: «DEI GRATIA REX BOEMIE». На рэвэрсе зьмяшчаўся леў на задніх лапах, які быў акружаны надпісам: «GROSSI PRAGENSIS».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Праскі грошсховішча мультымэдыйных матэрыялаў