Праскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праскі мэтрапалітэн
Лягатып
выгляд станцыі Střížkov
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Прага, Чэхія
Пачатак працы 9 траўня 1974
Лініі 3 лініі
Даўжыня: 65,2 км
Колькасьць станцыяў 61
Пасажырапаток на год 584 млн (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Праскага мэтрапалітэну

Праскі мэтрапалітэн (па-чэску: Pražské metro) адкрыўся ў Празе 9 траўня 1974 году. На дадзены момант у Праскім мэтрапалітэне тры лініі: зялёная (лінія «A»), жоўтая лінія («B»), і чырвоная («C»).

Праезд у мэтро[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для аплаты праезду выкарыстоўваюцца праяздныя квіткі. Базавы квіток (талён, (па-чэску: jízdenka)) каштуе 32 чэскія кроны. З гэтым квітком можна рабіць перасадкі, ён дзейнічае на працягу 90 хвілінаў, днём і ноччу, і ня толькі ў мэтро, але і ў астатніх відах гарадскога транспарту (трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах гораду), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можна таксама набыць квіток са зьніжкай, які каштуе 24 кроны, але дзейнічае толькі 30 хвілінаў. Квіткі прадаюцца на кожнай станцыі і павінныя быць пазначаны з дапамогай кампосьцера жоўтага колеру, які знаходзіцца перад уваходам у зону мэтро. Той, хто зойдзе туды без квітка, можа быць аштрафаваны. Праяздныя квіткі на транспарт ад месяца да году называюцца «kupon».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў