Праспэкт Ракасоўскага (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
праспэкт Ракасоўскага
праспэкт
Разьмешчаны на праспэкце першы ў Менску гіпэрмаркет
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Мікрараён
  • Серабранка
Гістарычны раён Шэйпічы, Серабранка
Даўжыня каля 3 км
Праспэкт праспэкт Ракасоўскага ў Вікісховішчы

Праспэ́кт Ракасоўскага — магістральная вуліца ў Ленінскім раёне Менску, кампазыцыйная вось жылога раёну Серабранка.

Названы ў гонар Канстанціна Ракасоўскага (1896—1968), савецкага ваеначальніка, Маршала Савецкага Саюзу, Маршала Польшчы, Двойчы Героя Савецкага Саюзу.

Будаўніцтва пачалося ў 1970-я гады. Праспэкт забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі і больш высокімі панэльнымі дамамі. У апошняе дзесяцігодзьдзе ўздоўж праспэкту пачатае ўзьвядзеньне вышынных маналітных і каркасна-блёкавых дамоў.

Праспэкт пачынаецца ад развязкі з вуліцамі Ванеева, Трасьцянецкай і Алега Кашавога, перасякае вуліцу Пляханава і канчаецца скрыжаваньнем з вуліцай Малініна каля Чыжоўскага вадасховішча. Паралельна праспэкту ідуць вуліцы Гараўца й Якубава. На ўсім працягу праспэкту дзейнічае аўтобуснае і інтэнсіўнае тралейбуснае паведамленьне. Найбліжэйшыя станцыі метро — Пралетарская, Трактарны завод, Партызанская — разьмешчаныя прыкладна ў двух кілямэтрах ад праспэкту.

У 2011 годзе плянуецца пашырыць праспэкт да васьмі палосаў і ўладкаваць уздоўж яго пешаходны бульвар зь невялікімі зонамі адпачынку і роварнымі дарожкамі. Раней плянавалася пусьціць уздоўж праспэкту лінію хуткаснага трамвая[1]. Пазьней будаўніцтва трамвайнай лініі было выключана з праекту. На месцах, якія адводзяцца пад трамвайныя шляхі, будуць разьмешчаныя аўтамабільныя паркоўкі[2].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]