Прастатыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прастатыт (па-лацінску: prostata + itis — падкарэньніца + запаленьне) — запаленьне(en) падкарэннай залозы. Ускладненьні хваробы выклікаюць зьнiжэньне плоцевай цягi, бясплодзьдзе(en), адэному(en) і рак падкарэньніцы.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечваньне запаленьняў мачаспуска і мачавіка, нагляд за рэгулярным ачышчэньнем кішэчніка, пешыя прагулкi, бег і плаваньне, рэгулярныя любошчы.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцю хваробы спрыяюць пераахаладжэньне, маларухомы лад жыцьця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае плоцевае ўстрыманьне(en), рэгулярныя запоры, аслабленьне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаваньне.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захворваньне выяўляецца праз павышэньне тэмпэратуры, ліхаманку, боль у прамежнасьці(en), яечках і паясьніцы, частае і ўскладненае мачаспусканьне, затрымку брулёў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прастатытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў