Пратэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пратэі
P anguinus2.jpg
Эўрапейскі пратэй (Proteus anguinus)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Земнаводныя
Атрад Хвастатыя земнаводныя
Сямейства Пратэі
Бінамінальная намэнклятура
Proteidae

Пратэі (Proteidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Складаецца з двух родаў, якія жывуць у Паўночнай Амэрыцы (Necturus, 5 відаў) і Заходняй Эўропе (Proteus, 1 від — эўрапейскі пратэй).

Цела выцягнутае, даўжынёю да 30-40 см, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары.

Кормяцца бесхрыбетнымі.

Апладненьне ўнутранае.

Мяркуецца, што пратэі — неатэнічныя лічынкі невядомых салямандраў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Петрыкаў А. Пратэі // БелЭн у 18 т. Т.13. - Мн., 2001.