Працатэрапія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Працатэрапія — лячэньне пакутаў ад непрацаздольнасьці прыцягненьнем да значнай і мэтанакіраванай, паўсядзённай дзейнасьці. Ажыцьцяўляецца па выяўленьні перашкодаў да занятасьці шляхам паляпшэньня рухавасьці й разважнасьці. Умовамі аздараўленьня ёсьць бачнасьць выніка працы ды ўлік высілкаў. Сярод прыкметаў выніковасьці вылучаюць:

  1. адпаведнасьць патрэбе,
  2. мэтавасьць,
  3. уплывовасьць,
  4. узрушаньне ўвагі,
  5. напруга,
  6. пераадоленьне хібаў,
  7. пераадоленьне перашкоды,
  8. улучэньне ў карыснае жыцьцё,
  9. адваротная сувязь,
  10. зьмена ўстаноўкі,
  11. пачуцьцё вартасьці,
  12. супраца.