Працэс Дрэла-Яна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Працэс Дрэла-Яна: кварк з аднаго гадрона і антыкварк зь іншага анігілююць праз прамежкавы віртуальны фатон з утварэньнем пары лептонаў.

Працэс Дрэла-Яна (па-ангельску: Drell–Yan process) сустракаецца ў гадрон-гадронных расьсейваньнях пры высокіх энэргіях. Адбываецца пры анігіляцыі аднаго з кваркаў аднаго гадрона і антыкварка зь іншага (анты-)гадрона, у выніку чаго, ствараецца віртуальны фатон, Z- ці W-базоны, якія потым распадаюцца на лептон-антылептонную пару. У дадзенай зьяве анігіляваць могуць як валентныя кваркі гадронаў, так і марскія. Упершыню гэты працэс быў прапанаваны Сыднэям Дрэлам і Тун-Моў Янам у 1970 для апісаньня ўтварэньня лептон-антылептонных пар у гадронных сутыкненьнях пры высокіх энэргіях. Экспэрымэнтальна першым гэты працэс назіраў Крыстэнсан і інш. у пратонна-ўранавых сутыкненьнях у Сынхратроне зь Пераменным Градыентам у Брукхэйвенскай нацыянальнай лябараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША).

Працэс Дрэла-Яна вывучаецца як у экспэрымэнтах зь фіксаванай мішэньню, так і ў каляйдэрных экспэрыментах.

Калі існуюць больш цяжкія калібравальныя базоны (Z базон, напрыклад), яны могуць быць выяўлены ў якасьці піку ў спэктры дылептоннае інварыянтнае масы, амаль такім жа чынам, што і звычайныя Z базоны, якія зьяўляюцца ў выніку працэсу Дрэла-Яна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]