Пра наіўную і сэнтымэнтальную паэзію

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пра наіўную і сэнтымэнтальную паэзію (па-нямецку: Über naive und sentimentalische Dichtung) — тэарэтычны артыкул Фрыдрыха Шылера па эстэтыцы, у якім у сыстэматычнай форме разгледжанае пытаньне аб істотных прыкметах мастацтва новага часу, зробленая спроба абгрунтаваць сувязь эстэтычных праблемаў з разьвіцьцём грамадзтва і спэцыфічнымі асаблівасьцямі культуры на розных этапах яе разьвіцьця. У гэтым артыкуле Шылер распрацоўвае ідэю гістарычнага разьвіцьця мастацтва і абгрунтоўвае сваё вучэньне пра «сэнтымэнтальную паэзію», як пра спэцыфічную форму паэзіі буржуазнага грамадзтва, у адрозьненьні ад «наіўнай», антычнае паэзіі[1].

Погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шылер дасьледуе асаблівасьці антычнага і сучаснага мастацтва і прыходзіць да высновы, што першае было наіўным, а другое — сэнтымэнтальным. Агульнай уласьцівасьцю наіўных паэтаў Шылер лічыць аб'ектыўны характар іх творчасьці, тое, што яны не выпінаюць сваю асобу, а хаваюцца за сваімі творамі і да падзеяў, якія апісваюцца ставяцца адасоблена. Акрамя антычных паэтаў, аўтар прылічае да наіўных і тых паэтаў новага часу, якія падыходзяць да наіўных па духу (напрыклад, Ўільям Шэксьпір). Наадварот, навейшыя паэты ўкладваюць у свае творы сваё сэрца, сваю асобу, сваё стаўленьне да падзеяў, якія апісваюць. Пагэтаму характэрнай рысай наіўнага паэта неабходна лічыць аб'ектыўнасьць і неперадузятасьць, новага ж паэта — суб'ектыўнасьць і чульлівасьць (сэнтымэнтальнасьць)[1].

Шылер вызначае антычную паэзію, як мастацтва, якое ўзьнікла ва ўмовах наіўнага адзінства ідэала і рэчаіснасьці, у той час як паэзія новага часу разьвіваецца ў зусім іншых абставінах, калі існуе разрыў паміж рэчаіснасьцю і ідэалам паэта. Шылер выводзіць і абгрунтоўвае тры паэтычных рода ў паэзіі новага (буржуазнага) часу (сатыра, элегія і ідылія) і наіўнай паэзіі (эпас, лірыка, драма)[2]. Апошні разьдзел артыкула прысьвечаны характарыстыцы двух тыпаў мастакоў — рэаліста і ідэаліста.

Артыкул «Пра наіўную і сэнтымэнтальную паэзію» быў апошняй сыстэматычнай працай Шылера па пытаньнях эстэтыцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 220—221
  2. ^ Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 223—224