Проза
Про́за (па-лацінску: prosa, ад prōsa — прамая, простая, з proversa — зьвернутая наперад[1]) — вуснае ці пісьмовае маўленьне безь дзяленьня на сувымерныя адрэзкі — вершы; у супрацьлегласьць паэзіі яе рытм абапіраецца на прыблізную суаднесенасьць сынтаксычных канструкцыяў (пэрыядаў, сказаў, калёнаў). Часам тэрмін ужываецца ў якасьці супрацьпастаўленьня мастацкай літаратуры наогул (паэзія) літаратуры навуковай і публіцыстычнай, то бок якая не адносіцца да мастацтва[2].
Першапачаткова ў старажытнагрэцкай літаратуры любая мастацкая славеснасьць называлася паэзіяй. Аднак само паняцьце мастацкасьці ў грэцкай культуры было неразрыўна зьвязанае з рытмічнасьцю, і, такім чынам, большая частка літаратурных твораў мела вершаваную форму. Пазьней рытмічна арганізаванае маўленьне сталі называць вершам, у супрацьпастаўленьне маўленьню, не зьвязанаму з рытмам. Старажытныя рымляне, прадаўжальнікі грэцкай культуры, сталі называць яе прозай. У Квінтыліяна сустракаецца выраз «oratio prosa», у Сэнэкі — проста «prosa» для абазначэньня маўленьня свабоднага, не зьвязанага рытмічнымі паўторамі.
Нягледзячы на ўяўную відавочнасьць, дакладнага разьмежаваньня паняцьцяў проза і паэзія не існуе[3]. Існуюць творы, якія ня маюць рытму, аднак разьбітыя на радкі і адносяцца да вершаў, і наадварот, напісаныя ў рыфму і з рытмам, аднак якія адносяцца да прозы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Пар. лац. versus — верш, літаральна — павернуты назад
- ^ Проза — литературная энциклопедия (рас.)
- ^ Статья «Проза и поэзия» в энциклопедии Кругосвет (рас.)