Пружаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пружаны
Сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх
Сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх
Coat of Arms of Pružany, Belarus.svg
Герб Пружанаў
Першыя згадкі: 1487
Магдэбурскае права: 6 траўня 1589
Былыя назвы: Дабучын
Пружана
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Старшыня райвыканкаму: Аляксандар Юркевіч
Насельніцтва: 19 032 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовыя індэксы: 225131—225133
СААТА: 1256501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′24.33″ пн. ш. 24°27′52.71″ у. д. / 52.5567583° пн. ш. 24.4646417° у. д. / 52.5567583; 24.4646417Каардынаты: 52°33′24.33″ пн. ш. 24°27′52.71″ у. д. / 52.5567583° пн. ш. 24.4646417° у. д. / 52.5567583; 24.4646417
Пружаны на мапе Беларусі
Пружаны
Пружаны
Пружаны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Пружа́ны, Пружа́на — места ў Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь, на сутоцы маленькае рэчкі Муха (6 км) і канала Вец (20 км) — пачатку ракі Мухавец (басэйн Віслы). Адміністрацыйны цэнтар Пружанскага раёну. Насельніцтва 19 032 чалавекі (2009)[1].

Знаходзіцца за 70[а 1] км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (на лініі Берасьце — Баранавічы). Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу-Картускую, Поразава.

Зьмест

Назоў [рэдагаваць]

Места вядомае ад 1487[2] году пад назовам Дабучын як княжацкі двор, які знаходзіўся ў складзе Кобрынскага княства Вялікага Княства Літоўскага.

Існуюць розныя меркаваньні наконт паходжаньня назова Пружаны. Паводле гіпотэзы пісьменьніка і гісторыка Ю. І. Крашэўскага і інш.[3], ён паходзіць ад назова балцкага племені прусаў, якія, ратуючыся ад крыжакоў, атрымалі ў 1276 року дазвол ад вялікага князя літоўскага Трайдзеня пасяліцца ў ваколіцах Дабучына. Пазьней Дабучын і атрымаў ад іх назву (у старажытных летапісах Пруссаны альбо Пруссіаны)[4]. Сучасны назоў канчаткова замацаваны 3 траўня 1588 году разам з наданьнем Ганнай Ягелонкай месту Магдэбурскага права і гербу.

Дагэтуль некаторыя сталыя жыхары места карыстаюцца варыянтам назвы «Пружа́на» (лацінкай: Pružana). Гэты варыянт быў ужываны на мапах ужо з часу Рэчы Паспалітае (першая дакладная мапа ВКЛ Мікалая Крыштапа Радзівіла, каля 1603, перавыдадзеная ў 1613; таксама 1690 і 1720) і польскіх (1921—1939; вайсковыя), таксама немцамі (1941—1944). На мяжы XXXXI стагодзьдзяў выдавалася газэта «Голас Пружаны», падкрэсьліваючы, што гістарычная назва мела быць менавіта такой. Варыянт «Пружана» выкарыстоўваецца таксама ў некаторых публікацыях клясычным правапісам беларускай мовы[5].

Гісторыя [рэдагаваць]

XV стагодзьдзе [рэдагаваць]

Глядзіце таксама: Кобрынскае княства

Першая згадка пра Пружану (von Pruszin hin ken Russin) зьяўляецца ў хроніках Ордэну крыжакоў пад 1401 рокам[6]. Першая згадка пра прушанскую воласьць датуецца 1433 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч зьвярнуўся зь лістом да Ягайлы. Скардзячыся на Сьвідрыгайлу, ён паведамляе:

« …около Берестя, около Каменца всё пусто учінілі, а ещё волості Прушаную, Кобрін, Здітов, Вяды і Слонімское волості зачінілі. »

Тым ня меней, датай заснаваньня места лічыцца 1487[2] год, калі ўпершыню згадваецца Дабучын. Заснаваць тут паселішча пастанавіў князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі, які зьбіраўся зрабіць Дабучын дваром кобрынскіх князёў. Паводле іншых зьвестак, паселішча заснаванае прускімі насельнікамі, якія, уцякаючы ад перасьледу крыжакоў, схаваліся ў валоданьнях кобрынскіх князёў ля вёскі Дабучын, а пазьней паселішча атрымала ад іх і назву[7].

У 2-й палове XV стагодзьдзя тут існавалі княскі паляўнічы двор, псарня, 2 вуліцы — Сялецкая і Задворная[8], жыдоўскае пахавальнае братэрства(en)[9]. У 1463 року ў жыдоўскім квартале паўстала першая сынагога (згарэла ў 1863).

У 1473 князь Іван Кобрынскі з жонкай Фядорай, дачкой Івана Рагатынскага, зафундавалі пабудову ў Пружанах царквы ў гонар Нараджэньня Божага, пра што сьведчыць акт, датаваны 9 кастрычніка 1473, які знаходзіцца ў літоўскай мэтрыцы і ў царкоўнай кнізе. Аднак ягоная аўтэнтычнасьць паддаецца сумневу. Адным з доказаў таго, што дакумэнт падроблены, зьяўляецца той факт, што ў ім кн. Іван Кобрынскі названы ўладаром цэлай жмудзкай зямлі, хоць дакладна вядома, што ў гэты час (1450—1485) генэральным старостам Жмудзі быў Ян Кезгайлавіч. Царква знаходзілася між вытокам Мухаўцу і паваротам на цяперашнюю вуліцу Камсамольскую. Згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.

У 1492 годзе Дабучын увайшоў у Кобрынскае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое падпарадкоўвалася і належала вялікаму князю. У 1495 жыды былі выгнаныя з Пружанаў паводле загаду вялікага князя Аляксандра.

XVI стагодзьдзе [рэдагаваць]

Аднак ужо ў красавіку 1503 року Аляксандар Ягелончык дазваляе жыдам вярнуцца ў Вялікае Княства Літоўскае і вяртае ім маёмасьць. Наступны князь Жыгімонт Стары ўраўняў жыдоў у падатках зь мяшчанамі, вызваліў іх ад абавязку выстаўляць на вайну тысячу вершнікаў, прадаставіў свабоду гандлю і рамёстваў[10].

Па сьмерці апошняе прадстаўніцы роду кобрынскіх князёў Ганны Дабучын у складзе Кобрынскага староства, перададзенага ў арэнду маршалку гаспадарскаму Вацлаву Касьцевічу, у 1520 увайшоў у Кобрынскі павет Падляскага ваяводзтва. Касьцевіч заснаваў тут у 1522 року каталіцкую царкву сьвв. Жыгімонта і Вацлава.

Пасьля ягонае сьмерці ў 1532 годзе землі Кобрынскага староства перайшлі да каралевы Боны Сфорцы, другой жонкі Жыгімонта I, якая аднавіла царкву[11] і заахвочвала разьвіцьцё рамёстваў, гандлю і земляробства. Пружаны за яе ўладай сталі мястэчкам. У 1563 ейны рэвізор Дзьмітры Сапега склаў інвэнтарную кнігу, паводле якой тут зафіксавана 278 гаспадарак і 7 вуліц (Кобрынская, Хватка, Загор’е, Дзярэчын, Сялецкая, Шырокая і Задворная[6]); працавалі 10 мясьнікоў, 7 краўцоў, 6 кавалёў. Пружанскі каралеўскі двор служыў рэзыдэнцыяй пад час паляваньня каралеўскай сям’і ў Ружанскай і Белавескай пушчах. У склад двару ўваходзілі аднапавярховы драўляны палац на мураваным фундамэнце, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы[12].

З 1566 году — у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

3 траўня 1588 году каралева Ганна Ягелонка даравала мястэчку Магдэбурскае права разам зь пячаткаю і гербам «у срэбным полі зьвілістая блакітная зьмяя з залатой каронай на галаве вывяргае дзіця»[13], запазычаным ад роду Сфорцаў. Ад гэтага часу за местам замацавалася назва Пружаны.

З прывілеем места атрымала дазвол на 2 рэгулярныя кірмашы штогод: на другі дзень па Тройцы і на дзень Перамяненьня Пана або на Ўзьвіжаньне; у даход места пераходзілі падушныя, памерныя, сталповыя і лапаткавыя зборы. Месьцічы атрымалі дазвол на ўласныя крамы, васкабойні і вагі(pl). 6 траўня 1589[7] прывілей Ганны Ягелонкі быў пацьверджаны[14] загадам караля Жыгімонта III з наданьнем дадатковага прывілею на правядзеньне 4 кірмашоў шторок.

Гэта садзейнічала далейшаму разьвіцьцю ў горадзе рамёстваў і гандлю. Да пачатку XVII стагодзьдзя Пружаны зрабіліся буйным рамесьніцкім цэнтрам, які славіўся вытворчасьцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. У інвэнтары Пружанаў 1597 году адзначаны палац, 2 падворкавыя пабудовы, гаспадарчыя пабудовы, млын.

XVII стагодзьдзе [рэдагаваць]

Сядзіба Швыкоўскіх. Гравюра паводле А. Манюшка-Наўрачынскай, XIX ст.

Ад пачатку XVII стагодзьдзя Пружаны славіліся вытворчасьцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі.

Жыдоўская грамада Пружаны па пастанове Літоўскага вааду(en) за 1623 рок улучаная ў склад Берасьцейскае кагальнае акругі. У 1628 року на паседжаньні вааду, якое адбылося ў Пружанах, было пастаноўлена і надалей ладзіць ягоныя паседжаньні тут. Аднак насамрэч з тае пары ніводзін сход тут так і не адбыўся[15]. 20 сьнежня 1644 року кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза сваім прывілеем надаў жыдам дазвол будаваць сынагогі (з тою ўмоваю, каб яны не паходзілі на каталіцкія касьцёлы), набываць хаты, займацца вінакурствам і рамёствамі, варыць піва і мёд, весьці гандаль. З гэтае пары Пружана актыўна засялялася жыдамі. У 1650 прывілеі (за выняткам набыцьця зямлі для сынагогаў) пацьвердзіў Ян Казімер, пасьля яны пацьвярджаліся таксама ў 1677 і 1698[9].

Адна зь першых школаў на тэрыторыі Пружаншчыны зьявілася пры кляштары манахаў-базылянаў. Праграма навучаньня ў базылянскіх школах прадугледжвала вывучэньне рускай, грэцкай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, нямецкай, францускай моваў. Выпускнікі мелі права паступаць ва ўнівэрсытэт[16].

У час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII стагодзьдзяў было зруйнавана каля 80% забудовы Пружанаў, у 1661 року застаўся толькі 91 дым.

XVIII стагодзьдзе [рэдагаваць]

Жыды (у тым ліку з сэкты караімаў[а 2]) у XVIII стагодзьдзі складалі ўжо блізу 40% насельніцтва мястэчка, якое складала 1500 жыхароў (першая сынагога паўстала яшчэ ў 1463).

У 1776 у выніку разбурэньняў Пружана была пазбаўленая Магдэбурскага права, але ў 1791 прывілей вернуты[6]. Да канца стагодзьдзя эканоміка была адноўленая, адбываўся гандаль збожжам, жывёлай і гарэлкай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (1795) места апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі, цэнтар павету Слонімскай губэрні, ад 1797 году — Літоўскай, урэшце ад 1801 году — Гарадзенскай. Кацярына II падаравала Пружанскія землі графу, генэралу-фэльдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму. Па ягонай сьмерці ў 1796 імі валодалі нашчадкі Мікалай, пасьля Міхаіл Румянцавы. У 1798—1803 Міхаіл Румянцаў здаваў маёнтак у арэнду павятоваму маршалку Фэліцыяну Грабоўскаму.

XIX стагодзьдзе [рэдагаваць]

Сядзіба Швыкоўскіх. Акварэль Н. Орды, 2-я пал. XIX ст.

9 верасьня 1801 году загадам расейскага цара Аляксандра I Пружанскі павет зрабіўся часткаю Гарадзенскае губэрні, у складзе якой прабыў больш за 100 гадоў. У 1803 годзе складзены першы плян Пружанаў. У найбольш старую частку гораду ўваходзілі адцінкі вуліц Кобрынская (цяпер Савецкая) і Слонімская (цяпер Камсамольская) ды забудова на поўнач ад сутокі рэчак Муха і Вец і поймы Мухаўца.

Румянцавы нядоўга валодалі землямі павету, хутка распрадаўшы іх Трэмбіцкаму(pl), Булгарыну і Влодкам. Пружаны сталі ўласнасьцю маршалка кобрынскага Паўла Ягміна, а напрыканцы першай чвэрці стагодзьдзя нарэшце перайшлі да Бэрнарда Швыкоўскага.

У француска-расейскую вайну 1812 году Пружаны занятыя і разрабаваныя францускімі войскамі пад кіраваньнем генэрала Рэнье. У 1817 ў Пружане заставалася 242 драўляныя хаты.

Першы цагляны будынак — меская вязьніца — паўстаў у 1820 годзе. У 1834 годзе як вынік вострай неабходнасьці ў атрыманьні ведаў па элемэнтарнай граматыцы і арытмэтыцы была адчыненая жыдоўская мяшчанская вучэльня. Аднак у гэтай установе навучаліся толькі жыдоўскія дзеці, а да таго ж яна не давала сярэдняй адукацыі, а адпаведна і магчымасьць працягнуць адукацыю. Таму пружанская шляхта пачала дамагацца адкрыцьця школьнай установы для свайго саслоўя.

У 1837 року была адчыненая дваранская вучэльня, якая лічылася адной з найлепшых у Заходняй Беларусі. Тут было 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучаньня складаў 5 рокаў. Гэтую вучэльню ў 1844 скончыў вядомы беларускі гісторык і этнограф Павал Баброўскі. Аднак ужо ў 1848 яна была зачыненая з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадзка-палітычным жыцьці краю[16].

З сярэдзіны стагодзьдзя ў месьце ладзіліся тэатральныя прадстаўленьні.

У 1838 року плошча Пружаны складала 1398 дзесяцінаў. 3 вуліцы забрукаваныя (Новасялецкая, Рынкавая, часткова Кобрынская). У месьце пражывалі 15 сьвятароў, 10 ганаровых грамадзянаў, 34 купцы. У гандлёвых радах дзейнічалі 44 крамы; драўляных хат 562 і 3 мураваныя (гаўптвахта, астрог, меская скарбніца). Дзейнічалі гарбарня, медны завод, 9 кавальняў, 9 млыноў, бровар, бойня і лазьня, якімі валодаў жыд Янкель Гольдбэрг. Асноўным заняткам жыхароў быў гандаль віна-гарэлачнай прадукцыяй: у прыватных хатах знаходзіліся 5 вінных склепаў, 47 піўніцаў, 4 карчмы, 12 шынкоў. Гандлявалі таксама палатнянымі і суконнымі вырабамі[17].

У 1843 па сьмерці Пятра Бэрнардавіча Швыкоўскага маёмасьць падзялілі два ягоныя сыны Валенці і Міхаіл, у выніку чаго пружанскі ключ быў падзелены на ўласна Пружану і Белавусаўшчыну[18].

У 1845 годзе места атрымала новы герб «на сьветла-карычневым тле яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба».

У 1857 дзейнічалі бровар, маслабойня, тытунёвы, мукамольны і мылаварны заводы, 44 карчмы. У горадзе мешкалі 22 купцы, больш за 200 ганчароў, каля 80 краўцоў, 10 кавалёў, 20 цесьляроў, 10 рамесьнікаў.

13 лютага 1863 году атрады паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (100 чалавек пад кіраўніцтвам С. Сангіна і Р. Рагінскага) занялі Пружаны. Жыхары гораду спачувальна паставіліся да паўстанцаў, і гарадзкія ўлады не далі рады даць адпор «каліноўцам». У гэтым самым годзе згарэла найстарэйшая пружанская сынагога.

У 1866 збудаваны праваслаўны Сабор Аляксандра Неўскага[а 3], праз 12 рокаў паўстала Сьвята-Прэабражэнская царква. У 1873 дзейнічалі 4 сынагогі і бясплатная жыдоўская больніца. Дзейнічала лякарня, зельня (аптэка). Існавалі тры брукаваныя вуліцы. Побач зь местам працавала цагельня. У 1878 працавалі дзьве праваслаўныя царквы (адна зь іх прыходзкая), каталіцкія касьцёл і капліца, паштовая станцыя, павятовая школа, шпіталь, тытунёвая і 2 запалкавыя фабрыкі, 2 бровары, паравы млын.

У 1881 на месцы старога збудаваны мураваны касьцёл. У 1896 годзе на зьмену старым драўляным гандлёвым радам пабудаваныя новыя цагляныя — «Белыя лаўкі».

У 1896 украінскія жыхары намагаліся стварыць у Пружане самадзейны тэатар, аднак не атрымалі дазволу ад віленскага генэрал-губэрнатара[19].

У 1897 годзе ў месьце было 769 двароў, 14 дробных прадпрыемстваў, павятовая прыходзкая вучэльня, 2 царквы, касьцёл, сынагога, некалькі жыдоўскіх малітоўных дамоў. У 1899 годзе ў Пружанах адчынілася другаклясная школка для падрыхтоўкі пэдагогаў. Першым яе загаднікам быў сьвятар Іаан Катовіч.

XX стагодзьдзе [рэдагаваць]

Рынак, фота пач. XX ст.

У 1904 року 1157 двароў (зь іх 71 мураваны), 2 шпіталі, аптэка, 5 навучальных установаў, 2 друкарні, бібліятэка-чытальня, 13 фабрык і заводаў. Ладзіліся 5 кірмашоў шторок[20].

Напачатку стагодзьдзя ў Пружане паўсталі сіянісцкія арганізацыі, у 1905 створаны атрад самааховы. Дзейнічалі 9 сынагогаў, Талмуд Тора, жыдоўская вучэльня, могілкі. У 1915 была адкрытая школа з выкладаньнем на ідышы.

Падчас рэвалюцыі 1905—1907 у Пружанах адбываліся страйкі працоўных макароннай, тытунёвай фабрык і вінакурні.

У жніўні 1915 году Пружаны акупаваныя войскамі Нямеччыны. Вялікая колькасьць насельнікаў эвакуяваная ў глыб Расеі. Большасьць зь іх трапілі ў Башкірыю[6]. Немцы збудавалі чыгунку, якая злучыла места са станцыяй Лінова на лініі БерасьцеБаранавічы. Выкладаньне ў жыдоўскай школе вялося па-нямецку, але ў 1917 ізноў было вернутае выкладаньне на ідышы.

У студзені 1919 Пружану на некалькі дзён занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 з рук бальшавікоў яе адбіў Віленскі атрад Польскага войска пад кіраўніцтвам ротмістра Ўладыслава Дамброўскага[21]. 7 чэрвеня 1919 Пружаны ўвайшлі ў склад Берасьцейскай акругі Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў(pl) — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[22]. З 27 ліпеня да 19 верасьня 1920 горад зноў займалі бальшавікі[23].

Міжваенная Польшча [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы

18 сакавіка 1921 году паводле ўмоваў Рыскае дамовы Пружанскі павет у складзе Палескага ваяводзтва зрабіўся часткаю міжваеннай Польскае Рэспублікі, цэнтар гміны. Сядзіба староства знаходзілася ў сядзібе Веры Кляйнміхель.

Нягледзячы на ад’езд вялікай колькасьці жыдоў у ЗША, іхняя колькасьць павялічылася і ў 1921 складала 4152 чалавекі[24]. У 1927 амаль 60% насельніцтва пружанцаў складалі жыды, якія займалі 16 з 24 пасадаў у выбарных органах улады. На цэнтральных вуліцах (раён Дамброўскай, Берасьцейскай, Кобрынскай і доктара Пацэвіча) жылі пераважна жыды; прадстаўнікі іншых веравызнаньняў (хрысьціяне) насялялі пераважна ўскрайкі.

У 1922 годзе ў Пружанах была адчыненая гімназія імя Адама Міцкевіча. Працавала настаўніцкая сэмінарыя. У 20-я30-я рокі дзейнічалі 5 жыдоўскіх школаў, у 1929 адкрытая ешыва.

У 1930 року дзейнічала адна сынагога. Выдаваўся жыдоўскі Бундысцкі штотыднёвік «Пружэнэр лебн» (19301939), з 1931 — сіянісцкі штотыднёвік «Пружэнэр штыме».

Ладзіліся тры кірмашы шторок: 15 і 30 кастрычніка, а таксама кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі на наступны дзень па Пяцідзясятніцы паводле старога стылю[25]. 18 красавіка 1934 году да гораду далучылі паселішчы з аднайменнай гміны — частка маёнтку Губэрня й маёнтак Аўгустынаўка (123,9 гектараў)[26].

Працавалі два памяшканьні для паказу нямога кіно; пазьней быў адчынены кінатэатар на сталай аснове. Ладізліся выступы вандроўных тэатраў.

Даваенныя Саветы [рэдагаваць]

19 верасьня 1939 году Пружаны акупавалі войскі СССР, 4-й Арміі камдыва Васіля Чуйкова. Неўзабаве польскія вайскоўцы, якія вярнуліся да сваіх сем’яў, былі інтэрнаваныя. У лютым 1940 року распачаліся арышты і высылка польскай інтэлігенцыі: шляхцічаў, прамыслоўцаў, лекараў, юрыстаў, настаўнікаў, лесьнікоў, купцоў[27].

Ад 15 студзеня 1940 па 1941 год места было раённым цэнтрам Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР у складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Зь 1 студзеня 1940 року прадпрыемствы, гандаль і вытворчасьць былі нацыяналізаваныя. У Пружанах было 1385 двароў, электрастанцыя, 6 мэханічных млыноў, 2 маслабойныя, кафельны заводы, 2 сьлясарныя майстэрні[28]. Былі створаныя новыя працоўныя месцы для краўцоў, абуткоўцаў, кавалёў, стальмахаў, цырульнікаў; на працу прымаліся ўсе незалежна ад нацыянальнасьці, у тым ліку і на адміністрацыйныя пасады. Абрагам Брэсцкі ў сваіх успамінах згадвае, што гэта было нязвыкла пасьля пэрыяду пад польскай акупацыяй[29][30].

Адбыўся перавод адукацыйных установаў на савецкую сыстэму. Была ўведзеная «дзесяцігодка». У Пружане былі адчыненыя сярэднія школы на ўсіх чатырох мовах (беларускай, ідышы, польскай і расейскай). Для дарослых таксама была створаная вышэйшая школа. Навучаньне было бясплатным. Неўзабаве колькасьць шкаляроў павялічылася ўдвая ў параўнаньні зь мінулымі рокамі[29]. Дзейнічала грамадзкая бібліятэка зь вялікай колькасьцю кніг на ўсіх чатырох мовах. Выходзіла газэта «Новы шлях».

Два сіроцкія прытулкі (жыдоўскі і хрысьціянскі), якія дзейнічалі пад Польшчай, былі аб’яднаныя ў адзін пад дзяржаўным кіраваньнем. Ён разьмяшчаўся на вуліцы Пацэвіча. Дзеці атрымоўвалі добрае харчаваньне, утрыманьне і адукацыю[29].

Мэдычная дапамога таксама зрабілася бясплатнай. Гарадзкі шпіталь утрая павялічыў колькасьць ложкаў для хворых. Зьявілася магчымасьць таксама выклікаць доктара на дом. Была адчыненая вэнэралягічная клініка і раддом.

Другая сусьветная вайна [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Пружаны пад нацысцкай акупацыяй

У часы нямецка-савецкае вайны 1941—1945, ад 23 чэрвеня 1941 году — Пружаны пад нямецкаю акупацыяю. Тут створанае гета, дзе ўтрымлівалася да 10 000 чалавек, зь якіх было загублена больш за 4000.

17 ліпеня 1944 году ў Пружаны зноў увайшлі савецкія войскі Першага Беларускага фронту. За ваенны час места было зруйнаванае на 70%, у ім налічвалася 5 тысячаў жыхароў.

Савецкая ўлада [рэдагаваць]

Замкавая вуліца, фота 1-й пал. XX ст.

16 жніўня 1945 Польшча і СССР прынялі дамову аб мяжы. Такім чынам, паводле міжнароднага права, Пружаны фармальна перасталі быць часткай польскай тэрыторыі пад савецкай акупацыяй і наноў сталі раённым цэнтрам Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР.

У 1944 адноўленыя райпрамкамбінат, харчовы камбінат, масласырзавод, скураны і мылаварны цэхі, вузел сувязі, 2 сярэднія школы. У 1945 адчынены дзіцячы дом, у 1956 — школа-інтэрнат.

Схема перапляніроўкі Пружанаў распрацаваная ў Баранавічах у 1959 року. У пачатку 60-х рокаў жыдоўскія могілкі былі зачыненыя. Будынак сынагогі аддадзены «Пружанскім электрасеткам». У 1974 року ў менскай філіі Цэнтральнага НДІ горадабудаўніцтва быў складзены генэральны плян забудовы Пружанаў, паводле якога яны значна зьмяніліся.

8 сьнежня 1991 году ў беларускай урадавай рэзыдэнцыі ў Белавескай пушчы (каля былога хутару Віскулі, Пружанскі раён) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч, В. Кебіч), Расеі (Б. Ельцын, Г. Бурбуліс) і Украіны (Л. Краўчук, В. Фокін) падпісалі Белавескія пагадненьні аб спыненьні існаваньня Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікаў і аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

З 1991 году Пружаны — у складзе Рэспублікі Беларусь.

XXI стагодзьдзе [рэдагаваць]

34 кастрычніка 2003 году ў Пружанах прайшоў дзяржаўны фэст-кірмаш «Дажынкi-2003» (выдаткавана 60 мільярдаў рублёў)[31], у выніку чаго выгляд цэнтральнае часткі места значна зьмяніўся.

У 2006 року адкрыты пружанскі Лядовы палац[32], які стаў першай падобнай установай у месьце раённага падпарадкаваньня.

У 2010 збудаваны водны палац з аквапаркам.

Геаграфія [рэдагаваць]

Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]

Клімат [рэдагаваць]

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Пружанаў Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 10,80 17,00 21,90 28,90 31,30 32,40 36,00 34,90 31,80 26,40 18,00 13,50 36,00
Сярэдні максымум t, °C −0,85 1,75 9,63 17,17 20,91 23,37 25,11 24,89 21,03 14,98 7,90 2,02 25,11
Сярэдні мінімум t, °C −7,94 −8,17 −6,55 0,67 5,51 9,23 11,38 10,01 5,59 1,22 −2,82 −6,29 −8,17
Абсалютны мінімум t, °C −37,7 −33,1 −25,8 −8 −4 0,00 4,00 −0,8 −4,5 −9,8 −21,8 −28 −37,7
Крыніца: Рэкорды надвор’я. Мэтэастанцыя Пружаны(рас.). Рэспубліканскі гідрамэтэаралягічны цэнтар. Праверана 22 траўня 2012 г.

Насельніцтва [рэдагаваць]

XVI стагодзьдзе [рэдагаваць]

XVII стагодзьдзе [рэдагаваць]

  • канец стагодзьдзя — 571 жыд (42%)[33]

XVIII стагодзьдзе [рэдагаваць]

XIX стагодзьдзе [рэдагаваць]

  • 1817 — 824 чал., у тым ліку 374 юдаісты[7]
  • 1838 — каля 4000 чал.[6]
  • 1847 — 2583 жыды[9]
  • 1857 — 5476 чал.[34]
  • 1859 — 4489 чал.[34]
  • 1860 — 5665 чал., у тым ліку 2908 юдаістаў[7]
  • 1868 — 2575 жыдоў (61%)[33]
  • 1878 — 7044 чал., у тым ліку 1746 праваслаўных, 543 каталікі, 4750 юдаістаў і 5 магамэтанаў[7]
  • 1888 — 7291 чал.[20]
  • 1897 — 7636 чал. (3701 муж. і 3933 жан.), зь якіх 67,5% юдаістаў (5080 чал.[33]), 25,6% праваслаўных, 6,2% каталікоў[35]

XX стагодзьдзе [рэдагаваць]

  • 1904 — 9231 чал.[20]
  • 1907 — 9184 чал.[36]
  • 1910 — 11400 чал., у тым ліку 3983 праваслаўных, 859 каталікоў, 6550 юдаістаў і 8 магамэтанаў[37]
  • 1921 — 4152 жыды (65,6%)[9]
  • 1930 — 6332 чал.[25]
  • 1931 — 4208 жыдоў (55,2%)[9]
  • 1959 — 7116 чал.[38]
  • 1974 — 14,6 тыс. чал.[39]
  • 1989 — 23,1 тыс. чал.[40]
  • 1999 — 25,3 тыс. чал.[41]
  • 2000 — 10 жыдоў[9]

XXI стагодзьдзе [рэдагаваць]

  • 2004 — 19,8 тыс. чал.
  • 2006 — 19,3 тыс. чал.
  • 2009 — 19 032 чал. (перапіс)[1]

Адукацыя [рэдагаваць]

У месьце працуюць 1 гімназія, 4 сярэднія, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартовая школы, 7 дашкольных установаў, цэнтар творчасьці дзяцей і юнацтва.

Аграрна-тэхнічны каледж (былы сельгастэхнікум).

Культура [рэдагаваць]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Палац культуры, музэй-сядзіба «Пружанскі палацык».

Творчыя калектывы: хор народнай песьні «Вербніца», тэатар танцу «Ойра», хор вэтэранаў вайны і працы «Чырвоныя гвазьдзікі», ансамблі народнага танцу «Завіруха» і «Спадчына», камэрны хор Палацу культуры, узорны дзіцячы акадэмічны хор Пружанскай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы, узорны дзіцячы ансамбаль эстраднага танцу «Рубікон»[42].

Ладзяцца фэсты: рэспубліканскі джазавай музыкі; міжнародны звышлёгкай авіяцыі і паветраплаваньня. У ім бяруць удзел аэраклюбы, прыватныя ўдзельнікі, авіямадэлісты, пілёты зь Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі.

Эканоміка [рэдагаваць]

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, завод радыёдэталяў, ільнозавод, лясгас.

У 1995—2004 дзейнічаў бровар «WPB».

Спорт [рэдагаваць]

Транспарт [рэдагаваць]

Глядзіце таксама: Сьпіс вуліц Пружанаў

Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу-Картускую, Поразава.

Мясцовыя аўтамабільныя дарогі[43]
Нумар Маршрут
Н524 Пружаны — КлепачыКотра
Н526 Пружаны — ДоўгаеПалонна-Забалацьце
Н535 Пружаны — ШубічыКлетнае
Н553 Пружаны — ЛяхіКаштанаўка
Н561 Пружаны — Казлы

Абслугоўваньнем насельніцтва па 9 мескіх маршрутах займаецца РУДТП «Аўтапарк № 11 г. Пружаны» філія ААТ «Берасьцеаблаўтатранс». Рухомы склад: аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104, МАЗ-206, Нёман-5201; аўтобусы сярэдняе клясы МАЗ-256, Радзіміч А092; міжгародны аўтобус МАЗ-152[44].

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Касьцёл (Прачысьценская царква), зьнішчаны бальшавікамі ў сяр. 1950-х

Пружаны — цэнтар ганчарнага рамяства. Празь места праходзяць турыстычныя маршруты «Памяць зямлі беларускай»[45], «Архітэктурныя пэрліны Пружаншчыны», «Мая пружанская зямліца», «Архітэктура Пружаншчыны»[46].

  • Гатэлі: «Верас», «Мухавец».
  • Рэстарацыя «Палескія паданьні».
  • Сядзіба «Пружанская» (агратурыстычныя паслугі) [1][2][3][4].
  • Сядзіба «Кветачная» (агратурыстычныя паслугі).
  • Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык»[47] (у сядзібна-паркавым комплексе Швыкоўскіх).

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

Гарады-сябры [рэдагаваць]

Вядомыя выхадцы і жыхары [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Сьпіс вядомых асобаў Пружаншчыны

Выхадцы [рэдагаваць]

Жыхары [рэдагаваць]

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б в г Пружаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 466.
  3. ^ Пружаны (Пружаны Pruzhany) (рас.)
  4. ^ Анатолий Гурин. (14 студзеня 2006) Пружаны. Старинная история городка. Еврейское гетто(рас.) История евреев Гомельщины и республики. Об Израиле, Беларуси и многом другом Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Ягор Маёрчык. Пружана // Радыё Свабода, 16 лютага 2005
  6. ^ а б в г д С. Ю. Демидов. (10 лютага 2010) Опорные даты по истории г. Пружаны(рас.). портал города Пружаны. Праверана 9 лютага 2012 г.
  7. ^ а б в г д Prużana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 110.
  8. ^ Пружаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 481
  9. ^ а б в г д е ё ж з і Пружаны(рас.). Расейская жыдоўская энцыкляпэдыяПраверана 24 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ Эта бедная Белая Русь… (рас.) // Лехаим. — лістапад 2006. — № 11 (175).
  11. ^ br. Jan Fibek OFMCap (5 жніўня 2008) Апошнія паведамленні(пол.) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. «Радзіма майго духу». Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  12. ^ Пружаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 481—482
  13. ^ Пружаны // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  14. ^ Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 24.
  15. ^ ЕЭБЕ/Пружаны(рас.) Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. ВикитекаПраверана 29 лютага 2012 г.
  16. ^ а б Іосіф Машкала. На пачатку стагодзьдзя настаўнік меў зарплату падпалкоўніка // Раённыя будні. — 6 лістапада 1997. — С. 4.
  17. ^ Пружаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 483
  18. ^ Историческая справка. Владельцы(рас.). Сярэдняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  19. ^ Володимир Леонюк. Хронологія Берестейщини // Словник Берестейщини. — Львів: Видавнича фірма «Афіша», 1996. — С. 353. — ISBN 966-95063-0-1
  20. ^ а б в Пружаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 485
  21. ^ Lech Wyszczelski. Wstępna faza walk // Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 52-53.
  22. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  23. ^ Добучин(рас.). Древо (14 студзеня 2011). Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  24. ^ Pruzhany history(анг.) Ancestral towns Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  25. ^ а б Pruzana list 1930(анг.). Children of Pruzany and the Surrounding Area. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  26. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 14 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Prużany w powiecie prużańskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 33, poz. 306 (пол.)
  27. ^ Andrzej Święciński. Wspomnienia prużańskie (Cz.2) // Echa Polesia. — 2011. — № 2.
  28. ^ Пружаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 486
  29. ^ а б в Abraham Breski. Pruzhany’s Saint Kehila destruction summary(анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 26 сьнежня 2011 г.
  30. ^ Avraham Har’shalom (Friederg). The tempest(анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 26 сьнежня 2011 г.
  31. ^ Дажынкі-2003 у Пружанах
  32. ^ В Лунинце построят ледовый дворец(рас.)
  33. ^ а б в Pruzhany(анг.). Jewish virtual library. Праверана 15 студзеня 2012 г.
  34. ^ а б О. Э. Проценко. П. Бобровский и А. Киркор об уездных городах Гродненской губернии в середине и второй половине XIX в. // Редакторы: Н. П. Дудко, Н. Н. Красницкая 60-летие образования Гродненской области. Материалы Международной научной конференции : Научное издание. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 2004. — С. 86.
  35. ^ Пружаны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  36. ^ Prużana // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  37. ^ Даведка № 4-4/133 ад 02.07.96 // Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, Горадня
  38. ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населенных мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР(рас.) Электронная Земля. Российская академия наук. Праверана 6 лістапада 2011 г.
  39. ^ Пружаны // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  40. ^ Пружаны // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  41. ^ Станіслаў Цярохін. Пружаны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 577.
  42. ^ Коллективы любительского творчества(рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  43. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валеры ЛеванеўскіПраверана 23 студзеня 2012 г.
  44. ^ Пружаны(рас.) www.beltransport.by Праверана 23 студзеня 2012 г.
  45. ^ Пружаны // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  46. ^ Туризм(рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  47. ^ Музей-сядзіба Пружанскі палацык
  48. ^ Ірына Сядова. (8 чэрвеня 2011) Улица первая. Тормасова(рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 11 лістапада 2011 г.
  49. ^ Региональное сотрудничество(рас.). Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя. Праверана 29 красавіка 2012 г.
  50. ^ Сотрудничество между Республикой Беларусь и Республикой Болгария на региональном уровне(рас.) Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі БеларусьПраверана 29 красавіка 2012 г.

Заўвагі [рэдагаваць]

  1. ^ беспасярэдняя фізычная адлегласьць; коламі паміж Пружанаю і Берасьцем — 83 км (празь Відамлю) ці, лепшаю дарогаю, 92 км (праз Кобрынь).
  2. ^ зьявіліся ў VIII ст. і не прызнавалі Талмуду
  3. ^ Цяпер улучаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі пад №113Г000590

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Пружанысховішча мультымэдыйных матэрыялаў