Прыбіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік Прыбіне ў Нітры

Пры́біна (Pribina, Privina, Priuuinna, каля 800 — 861) — першы дакумэнтальна пацьверджаны князь Нітранскага княства. У 825833 гадах быў нітранскім князем, у 840860 першым князем Блатэнскага княства, якое разьмяшчалася каля Балатона на тэрыторыі Вугоршчыны.

Галоўнай крыніцай інфармацыі пра Прыбіну зьяўляецца кроніка «Libellus de conversione Bagoariorum et Carantanorum», створаная ў Зальцбургу ў 870-я гады. Прыбіна заснаваў першую хрысьціянскую цвркву ў Нітры, якуя асьвяціў у 828 годзе Адальрам, зальцбурскі япіскап, але дакладна так і невядома, ці быў ён сам хрысьціянінам. У 833 годзе Прыбіна быў выгнаны зь Нітры вялікаморскім князем Моймірам I і ўцёк ў землі франкаў. Там Прыбіна быў хрышчоны, і Людовік II Нямецкі надаў яму Блатэнскае княства, дзе ён пабудаваў сталіцу Блатнаград (цяпер вугорскае места Залавар). Прыбіна загінуў у 860 годзе падчас бітвы з вялікамараўскім князем Расьціславам.